«Пра забіцьцё ягняці ведалі толькі дзьве асобы. Імя і прозьвішчы ўжо пададзеныя ў беларускіх СМІ, хоць у польскіх гэта забаронена, — сказаў Радыё Свабода ўдзельнік акцыі каля Асьвенціма рэжысэр Зьміцер Чарткоў. — Я не спадзяваўся ад іх менавіта такіх рухаў. Астатнія ўдзельнікі, якія бралі ўдзел і якіх зараз судзяць, ня ведалі, што будзе забіцьцё жывёлы. Я не магу адказаць за ўсіх, але я б напэўна ня ўзяў бы ўдзелу ў такой акцыі, калі б ведаў. Я не разумею гэтага».