Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікаюць вызваліць кіраўніка «Мэмарыялу» ў Чачні


Аюб Ціціеў
Аюб Ціціеў

Злучаныя Штаты сур’ёзна занепакоеныя затрыманьнем у Чачні праваабаронцы Аюба Ціціева і заклікаюць расейскія ўлады неадкладна вызваліць яго і забясьпечыць абарону яго правоў. Пра гэта гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамэнту ЗША. Паводле заявы, ёсьць абгрунтаваныя асьцярогі, што Ціціеў можа падвергнуцца неналежнаму абыходжаньню, калі застанецца пад вартай.

Кіраўнік прадстаўніцтва праваабарончага цэнтру «Мэмарыял» у Чачні Аюб Ціціеў быў затрыманы ў аўторак па дарозе на працу і дастаўлены ў Курчалоеўскае аддзяленьне паліцыі. Да яго некалькі гадзін не пускалі адваката. У другой палове дня ў МУС рэспублікі паведамілі, што праваабаронцу падазраюць у захоўваньні 180 грам рэчыва «з пахам марыхуаны». Сам затрыманы адмаўляе віну.

Паводле раейскага выданьня «Новая газета», Ціціеву неаднаразова пагражалі ў сувязі зь яго праваабарончай дзейнасьцю на тэрыторыі Чачні. Ён узначаліў мясцовае прадстаўніцтва «Мэмарыялу» пасьля таго, як яго папярэдніца Натальля Эстэмірава была забітая летам 2009 года.

Камісар Рады Эўропы па правах чалавека Нілс Муйжніекс заклікаў расейскія ўлады вызваліць Ціціева. Ён падкрэсьліў, што праваабаронца падвяргаецца перасьледу па сумнеўных абвінавачваньнях. Ён таксама адзначыў, што кіраўнік чачэнскага прадстаўніцтва «Мэмарыялу» шмат гадоў ўносіць неацэнны ўклад у справу абароны правоў чалавека.

Кіраўнік Рады па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі Міхаіл Фядотаў ў сераду папрасіў Сьледчы камітэт праверыць вэрсію аб тым, што Аюбу Ціціеву маглі падкінуць наркотыкі, у захоўваньні якіх яго абвінавачваюць праваахоўныя органы Чачні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG