Прэзыдэнт Аргентыны Маўрысіё Макра падпісаў закон аб скарачэньні дзяржаўных выдаткаў на чыноўнікаў.
Стан здароўя Паўла Грыба, якога Беларусь выдала Расеі, «небясьпечны». Пра гэта ў Facebook заявіў бацька арыштаванага Ігар Грыб.
Героі Лявона Вольскага пасварыліся пасьля таго, як патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел сказаў, што ў праваслаўных і ўніятаў розны Бог.
«Я папрасіў яго даслаць усе матэрыялы, якія ў яго на руках. Ён мне даслаў. Я сеў і сам за суткі вывучыў іх. І даў каманду пракурору і старшыні КДБ: чаго б ні каштавала, расьсьледаваць гэтую крымінальную справу».
Усё кіраўніцтва Фэдэрацыі спартовай гімнастыкі ЗША пайшло ў адстаўку ў выніку скандалу з доктарам-пэдафілам Лары Насарам, над якім зараз працягваецца судовы працэс.
У ангельскім варыянце гімну «O Canada» ў радку «Сапраўдная любоў патрыётаў кіруе тваімі сынамі» словы «тваімі сынамі» маюць замяніць на «ўсімі намі». А ці беларускія гімны «гендэрна нэўтральныя»?
Што рабіць, калі вас дамагаюцца на працы ці па-за ёй, як бараніцца, да каго зьвяртацца па дапамогу? Свабода даведалася, ці існуе гэта праблема ў Беларусі.
Дырэктар польскай тэлевізіі TVP, што датацыі МЗС гэта «сыгнал, што нешта зьмянілася ў польскай палітыцы».
У сёлетніх мясцовых выбарах удзельнічаюць чатыры так званыя першыя асобы з апазыцыйных структураў. «Свабода» пацікавілася, як праходзяць іх выбарчыя кампаніі.
Пракуратура Берасьцейскага раёну папярэдзіла актывістаў пра недапушчальнасьць удзелу ў акцыях, а краўдфандынгавая інтэрнэт-пляцоўка Ulej.by спыніла збор сродкаў на кампанію супраць заводу.
Чатырохпавярховы будынак плошчай 17602 м² і вышынёй 19,4 м, як плянуецца, «выцягнецца» ўздоўж узьбярэжжа Сьвіслачы і «прыкрые» сабой будынак банку «Масква-Менск».
Судзьдзя Вячаслаў Елісеенка пастанавіў аштрафаваць Зьмітра Лупача на 980 рублёў за стварэньне сюжэту «Найлепшы аграгарадок Беларусі развальваецца», паказанага на «Белсаце».
Калі канцэрт дазволяць, Вольскі ня супраць разгледзець прапанову. Але ці дазволяць, пакуль невядома.
Лесьніку з Акцябрскага Андрэю Павуку суд Маскоўскага раёну Менску адмовіў у скарзе на Менгарвыканкам, які не дазволіў яму правесьці адзіночны пікет на Кастрычніцкай плошчы, каб публічна прызнацца жонцы ў каханьні.
Першы касманаўт незалежнай Украіны Леанід Каданюк памёр на 68 годзе жыцьця. Ён раптоўна памёр у парку Царскае Сяло ў Кіеве да прыезду хуткай дапамогі, паведамляе УНН.
У сацсетцы «Фэйсбук» зьявілася несапраўдная старонка віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава. На ёй невядомыя разьмясьцілі правакацыйны ролік пра актывіста Хрыстафора Жаляпава, які зьяўляецца кандыдатам у дэпутаты.
У Францыі затрыманыя чатыры чалавекі па справе аб нападзе на рэдакцыю сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo і на краму габрэйскіх прадуктаў у прыгарадзе Парыжа. Пра гэта ў сераду паведамляюць францускія СМІ.
16-гадовы першакурсьнік Менскага дзяржаўнага прафэсійнага ліцэю № 9 аўтамабілебудаваньня Віталь Цітоў стаў пераможцам апытаньня «Беларус году — 2017», праведзенага ў студзені інфармацыйнай кампаніяй БелаПАН. 28 кастрычніка на той час 15-гадовы падлетак выратаваў дзевяцігадовага Антона Драздоўскага, які тануў у Сьвіслачы.
«Калі людзі страчваюць страх, справы дыктатуры — дрэнь», — пісаў Шарп.
У Іране разьвіваецца рух адзіночных пратэстаў супраць хіджабаў.
«Калінінскі» мост церазь Дзьвіну — адзіны ў горадзе. Ад 30 студзеня па ім забаронены аўтобусны рух. Па мосьце можна прайсьці пешкі, але канструкцыя прызнана аварыйнай, людзі баяцца па ім хадзіць. І згадваюць, што яшчэ ў 2013 годзе ў Наваполацку абяцалі збудаваць новы мост, ды так і не збудавалі.
«Дэструктыўная рэлігійная плынь» і «рэлігійны радыкалізм» — гэтыя новыя вызначэньні прапануюць замацаваць у заканадаўстве Казахстану. Уводзіцца забарона на нашэньне адзеньня і атрыбутаў дэструктыўных рэлігійных плыняў. Да іх прылічылі барада і скарочаныя штаны.
Каму амбасада ЗША ў Менску будзе выдаваць візы, колькі гэта каштуе, якія дакумэнты трэба прад’явіць, наколькі цяжка атрымаць візы — на самыя папулярныя візавыя пытаньні адказваюць амэрыканскія дыпляматы Робэрт Райлі і Алета Кавэнскі.
Унук былога прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава — Іслам Карымаў-малодшы — папрасіў палітычнага прытулку ў Вялікабрытаніі. Пра гэта паведаміла ўзбэцкая служба Бі-бі-сі са спасылкай на яго адваката.
Урад Ірляндыі абвясьціў аб правядзеньні рэфэрэндуму аб адмене забароны на аборты ў краіне.
Канстанціну Астроскаму, Давыду Гарадзенскаму і Міхалу Глінскаму прысьвечана новая калекцыя «Волат» на Менскім гадзіньнікавым заводзе «Прамень».
Намесьніца старшыні «Белстату» Алена Кухарэвіч па выніках дасьледаваньня хатніх гаспадарак расказала, як беларусы ставяцца да здаровага ладу жыцьця.
Свабода напярэдадні 50-годзьдзя ўстановы наведала жонку Алеся Белакоза Веру Ігнатаўну, якая прыгадала, як ствараўся і дзейнічаў музэй, як жыў і працаваў вядомы настаўнік і руплівец.
Міністэрства фінансаў ЗША прадставіла так званы «крамлёўскі даклад». З амаль сотні расейскіх багатыроў добрая траціна мелі ці маюць да гэтага часу бізнэс-інтарэсы ў Беларусі.
Распрацоўка дакумэнту, стварэньне «базы дадзеных аб прыбытках грамадзян», праца камісій пры райвыканкамах, дапамога ДАІ і Памежнага камітэту — гэта няпоўны сьпіс працэдур, якія ўлады праводзілі, каб сабраць «дармаедзкі падатак».
Праца на ўласнай зямлі ня можа быць стратнай. Такой думкі трымаюцца дзясяткі жыхароў Івацэвіцкага раёну, якія займаюцца жывёлагадоўляй і расьлінаводзтвам на прысядзібных участках.
Стандартны кошт амэрыканскай візы ў шэрагу краінаў — 160 даляраў. Пакуль амбасада ня мае магчымасьці выдаваць візы неграмадзянам і нерэзыдэнтам Беларусі.
Якім будзе мэханізм зьбіраньня з дармаедаў дадатковай платы за транспарт ды іншыя сацыяльныя паслугі, што прадугледжана дэкрэтам №1 Аляксандра Лукашэнкі?
«Нашаму галоўнаму бліскучаму спэцыялісту ў аэрадынаміцы 86 гадоў. Ён калісьці працаваў са спадарожнікам, які зрабіў першыя здымкі Месяца».
Хлопец не выключае, што гэта помста за крытыку; гэтаксама лічаць і ягоныя падпісанты.
Свабода знайшла на Ўрале алімпійскага чэмпіёна 1992 году біятляніста Яўгена Рэдзькіна, які застанецца ў гісторыі беларускага спорту як першы і адзіны бел-чырвона-белы сьцяганосец на Алімпіядах.
У канадзкім Таронта прайшла вечарына памяці Кастуся Акулы (16 лістапада 1925, в. Верацеі Дзісьненскага павету — 29 студзеня 2008, Таронта, Канада).
Павел Стацко і Яўген Вайцяхоўскі, якія распавялі аб прызнаньні ў Расеі іх шлюбу, зьехалі з краіны з-за пагроз, якія паступаюць на іх адрас.
У праваслаўных і ўніятаў розны Бог. Пра гэта заявіў праваслаўны мітрапаліт менскі і заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел, адказваючы на пытаньні гомельскіх вернікаў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін мусіў ведаць пра допінгавыя схемы ў расейскім спорце, якія былі створаны, каб забясьпечыць перамогі расейскіх спартоўцаў на Алімпійскіх гульнях 2008 і 2012 гадоў.
ЗША і Эўропу захліснула хваля гісторый пра харасмэнт. Усьлед за акторкамі Галівуду і палітыкамі аб дамаганьнях сталі распавядаць звычайныя людзі. Многія ўпершыню наважыліся пайсьці ў суд.
Расейскіх паралімпійцаў дапусьцілі да ўдзелу ў зімовых Паралімпійскіх гульнях-2018 у Паўднёвай Карэі.
Аднак ня выключана, што гэта няпоўная статыстыка.
Сёньня 140 гадоў з нараджэньня Ўладзімеру Самойлу. Легендарны крытык, бліскучы публіцыст, літаратуразнаўца і філёзаф, менавіта ён пачаў актыўна прапагандаваць творчасьць Янкі Купалы.
73-гадовы Мілаш Земан абраны прэзыдэнтам Чэхіі на другі пяцігадовы тэрмін. У другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, які адбыўся ў пятніцу і суботу, Зэман перамог былога прэзыдэнта Чэскай акадэміі навук Іржы Драгаша. За Зэмана прагаласавалі больш за 51% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на выбары, за Драгаша — больш за 48 працэнтаў.
У нядзелю, 28 студзеня, у LEGO House ў Білундзе (Данія) адбылося сьвята, прысьвечанае 60-годзьдзю знакамітага канструктара. 28 студзеня 1958 года быў атрыманы патэнт на плястмасавую цаглінку з асаблівай сыстэмай мацаваньня.
Сям’я гарадзенцаў Янкоўскіх пачала бізнэс з грошай, сабраных на ўласнае вясельле. Яны прайшлі шлях ад крамы і фэстываляў настольных гульняў да выдавецтва.
У сталіцы Ірану Тэгеране ў сувязі са сьнегападамі не працуюць аэрапорты і школы. Таксама школы зачынілі ў некалькіх іншых частках краіны.
Тэлевядоўца і кандыдат у прэзыдэнты Расеі Ксенія Сабчак прыехала ў Грозны і правяла там адзіночны пікет у абарону Аюба Ціціцева, кіраўніка праваабарончага цэнтра «Мэмарыял» у Чачні.
Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.
Загрузіць яшчэ