Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане тэрарыст-сьмяротнік падарваў сябе каля паліцэйскай машыны


Прынамсі шэсьць чалавек загінулі, і больш за 25 атрымалі раненьні пры выбуху на паўднёвым захадзе Пакістана.

Тэрарыст-сьмяротнік зьдзейсьніў напад на паліцэйскі аўтамабіль у раёне Кветэ, сталіцы правінцыі Бэлуджыстан.

Па словах лекараў і ратавальнікаў, большасьць ахвяр — супрацоўнікі паліцыі. Некалькі пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане.

Адказнасьць за напад узялі на сябе баевікі пакістанскага Талібану.

Паліцыя мяркуе, што тэрарыст ехаў на матацыкле. На месцы здарэньня знойдзены фрагмэнты яго парэшткаў.

Выбух прагрымеў усяго празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як кіраўнік правінцыі Бэлуджыстан падаў у адстаўку, заявіўшы, што страціў давер мясцовага заканадаўчага сходу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG