Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: да цэркваў Маскоўскага патрыярхату вернікі прыносяць лялек


Ілюстрацыйнае фота. Запарожжа, лялькі ля сьценаў мясцовай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. 5 студзеня 2018 году
Ілюстрацыйнае фота. Запарожжа, лялькі ля сьценаў мясцовай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. 5 студзеня 2018 году

У Кіеве актывісты нацыяналістычнай арганізацыі С14 правялі акцыю пад Кіева-Пячэрскай лаўрай — пад лёзунгамі «ФСБ, прэч з лаўры!».

Актывісты сьцьвярджаюць, што ў лаўры знаходзяцца сэпаратысты і супрацоўнікі ФСБ, якія нібыта адмаўляюцца адпяваць байцоў з частак антытэрарыстычнай апэрацыі і хрышчэньня па-за Ўкраінскай праваслаўнай царквой (Маскоўскага патрыярхату).

Сьведкі таго, што адбываецца, паведамілі, што сытуацыя была гарачая, людзі паводзілі сябе неадэкватна. К палове сёмай вечара людзі разышліся, адзначае выданьне «Ўкраінская праўда». Расейскія СМІ назвалі падзею ў лаўры «разрастаньнем канфлікту» паміж сьвятарамі Маскоўскага і Кіеўскага патрыярхатаў.

Як паведамлялася раней, украінскія грамадзянскія актывісты арганізавалі флэш-моб #принесикуклу з заклікам прыносіць цацкі пад сьцены храмаў Маскоўскага патрыярхату — пасьля таго, як прадстаўнікі гэтай царквы адмовіліся адпяваць загінулага двухгадовага хлопчыка, хрышчанага ў царкве Кіеўскага патрыярхату. Дзіця загінула 31 сьнежня, калі 39-гадовы жыхар Запарожжа вырашыў скончыць жыцьцё самагубствам і, выкінуўшыся з акна шматпавярховіка, упаў на двухгадовага хлопчыка.

Мітрапаліт Запароскі і Мелітопальскі УПЦ МП Лука заявіў, што сьвятар, які адмовіўся адпяваць хлопчыка, дзейнічаў паводле царкоўных канонаў. Прадстаўнікі Маскоўскага патрыярхату называюць сваіх апанэнтаў з Кіеўскага патрыярхату «раскольнікамі», таму не прызнаюць праведзены тэмы абрад хрышчэньня і далучэньня чалавека да царквы.

У публікацыях украінскай прэсы прыводзіцца эпізод, калі невядомы мужчына, які выйшаў з Кіева-Пячэрскай лаўры падчас акцыі #принесикуклу, перашкаджаў журналісту здымаць акцыю, а сьвятар адкінуў адну зь лялек ад уваходу.

У Запарожжы каля храма Пятра і Фяўроньні Маскоўскага патрыярхату двое невядомых у масках зьбілі ўдзельнікаў акцыі #принесикуклу, якія прынесьлі цацкі да будынка царквы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG