Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ: жонка расейскага футбаліста, якая ўчыніла сварку ў самалёце, «ніколі не працавала» ў спэцслужбе


Будынак ФСБ у Маскве.

Жонка экс-гульца «Зэніту» і зборнай Расеі Андрэя Аршавіна Аліса ніколі не працавала ў ФСБ Расеі, заявілі ў Цэнтры грамадзкіх сувязяў спэцслужбы.

«Яна не працуе і ніколі не працавала ў ФСБ Расеі», — удакладніў прадстаўнік ФСБ.

Алісу Аршавіну 6 студзеня зьнялі з рэйсу «Аэрафлота» зь дзецьмі і нянькай за непадпарадкаваньне патрабаваньням экіпажу.

У тлумачэньні прэс-службы «Аэрафлота» гаварылася, што «пасажырка адмаўлялася выконваць інструкцыі бортправаднікоў пры падрыхтоўцы паветранага судна да ўзьлёту ў частцы патрабаваньняў да бясьпекі палётаў, адзін зь яе дзяцей ня быў прышпілены і не знаходзіўся ў крэсьле ў момант, калі самалёт быў гатовы да ўзьлёту і пачаў рух».

Аліса Аршавіна таксама спрабавала перасадзіць сваю няньку ў салён бізнэс-клясу, нягледзячы на тое, што ў яе на руках быў білет на эканом-кляс.

Пры гэтым пасажырка «называла сябе маёрам ФСБ, спрабуючы аказаць ціск на экіпаж», гаварылася ў паведамленьні авіякампаніі.

Пасьля гісторыі са здыманьнем з рэйсу і шквалу крытыкі Аліса Аршавіна закрыла свой інстаграм.

XS
SM
MD
LG