Як напісала ў рапарце старшая бортправадніца, Аліса Аршавіна праігнаравала правілы авіякампаніі і паспрабавала перасадзіць няньку сваіх дзяцей у салён бізнэс-клясы, хоць у яе быў квіток у эканамічную клясу. Адно зь дзяцей Аршавіна не было прышпілена і не знаходзілася ў крэсьле ў момант, калі самалёт быў гатовы да ўзьлёту і пачаў рух. Акрамя таго, за 200 м да ўзьлётна-пасадачнай паласы Аршавіна адшпіліла свой пас бясьпекі.
У авіякампаніі паведамілі, што, спрабуючы аказаць ціск на экіпаж, які зрабіў ёй некалькі папярэджаньняў, Аліса Аршавіна неаднаразова называла сябе маёрам ФСБ.
Інцыдэнт адбыўся 6 студзеня. Сама Аршавіна ў «Інстаграме» напісала, што яе высадзілі з самалёта «толькі праз тое, што ў бізнэс-клясе дрэнна пахла». Яна патлумачыла, што спрабавала ў самалёце памяняць дзіцяці пампэрс. Аршавіна сьцьвярджае, што сваркі з экіпажам не было і папярэджаньняў яна не атрымлівала.