Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстраліі ад сёньня аднаполыя пары пачалі ўступаць у шлюб


Дэпутаты аўстралійскага парлямэнту сьвяткуюць прыняцьце закону пра аднаполыя шлюбы.
Дэпутаты аўстралійскага парлямэнту сьвяткуюць прыняцьце закону пра аднаполыя шлюбы.

У Аўстраліі аднаполыя пары пачалі ўступаць у шлюб з 9 студзеня. Апошнія юрыдычныя бар’еры для гей-шлюбаў былі зьнятыя з гэтага дня.

Дазвол на заключэньне шлюбаў ўступіў у сілу 9 сьнежня пры пераважнай падтрымцы з боку парлямэнту Аўстраліі. Патрабаваньне аб тым, каб усе пары зрабілі апавяшчэньне пра вясельле за месяц, зрабіла 9 студзеня першай магчымай датай для заключэньня шлюбу паміж аднаполымі парамі.

Аўстралійскі кансэрватыўны ўрад правёў паштовае дасьледаваньне грамадзкай думкі па пытаньні аднаполых шлюбаў, каб пазьбегнуць падзелу ў шэрагах заканадаўцаў па гэтым пытаньні. Парлямэнтарыі паабяцалі прыняць такое заканадаўства, калі аўстралійцы падтрымаюць права на аднаполыя шлюбы.

Закон быў зацьверджаны ў парлямэнце пасьля таго, як апытаньне, праведзенае праз пошту, паказала, што 62 адсоткі аўстралійцаў хацелі б легалізацыі аднаполых шлюбаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG