Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзясяткі расейскіх бізнэсоўцаў купілі грамадзянства Мальты


Мальта, ілюстрацыйнае фота
Мальта, ілюстрацыйнае фота

Дзясяткі расейскіх бізнэсоўцаў за апошнія тры гады атрымалі грамадзянства Мальты, пагадзіўшыся інвэставаць свае грошы ў мальтыйскую эканоміку.

Гэта, у прыватнасьці, заснавальнік і саўладальнік інтэрнэт-кампаніі «Яндэкс» Аркадзій Волаж, уладальнік інвэстыцыйна-дэвэлапэрскай кампаніі Барыс Мінц. Сярод «новых мальтыйцаў» — адзін з найбуйнейшых расейскіх землеўладальнікаў Ігар Худакормаў і галоўны кіроўны дырэктар і намесьнік старшыні праўленьня «Альфа-Банка» Аляксей Марэй. Пра гэта паведамляе РБК.

На сайце ўраду Мальты апублікаваны дакумэнт, згодна зь якім за апошні час сама меней 730 чалавек зь вядомымі ў Расеі імёнамі сталі новымі грамадзянамі астраўной эўрапейскай дзяржавы.

Праграма «Грамадзянства Мальты за інвэстыцыі» была прынятая ўрадам Мальты ў лістападзе 2013 году і атрымала ўхвалу Эўрапейскай камісіі. Згодна з праграмай, грамадзянства Мальты (а такім чынам, Эўразьвязу, куды Мальта ўваходзіць з 2004 году) можа атрымаць прыватны інвэстар у абмен на ахвяраваньне ў памеры 650 тысяч эўра. 70 адсоткаў гэтай сумы ідзе ў фонд Нацыянальнага разьвіцьця і сацыяльнай палітыкі Мальты, астатнія грошы — у дзяржбюджэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG