Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Манэта з «Пагоняй» стане адной з найдаражэйшых у гісторыі


На аўкцыён у ЗША трапілі 100 дукатаў Жыгімонта Вазы. У 2008 годзе такую самую манэту за 1,38 млн даляраў купіў нямецкі калекцыянэр. Чакаецца, што гэтым разам рэкорд будзе пабіты.

Амэрыканскі аўкцыённы дом Classical Numismatic Group INC прагназуе, што цана залатой манэты падчас аўкцыёну можа дасягнуць 2 мільёнаў даляраў. Фінал аўкцыёну пройдзе ў аўторак і сераду, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Дыямэтар манэты — 70 мм, яна важыць 348,3 грама золата. Такіх манэтаў у сьвеце захавалася ўсяго шэсьць.

Манэту выбілі на мынцы ў Быдгашчы. Дасьледнікі мяркуюць, што яна была падарункам каралю або асобам зь ягонага найбліжэйшага атачэньня. Іншыя мяркуюць, што манэту замовіў сам Жыгімонт Ваза.

Такіх манэтаў было выбіта ўсяго некалькі. Адна зь іх знаходзіцца ў Польшчы, у Нацыянальным музэі ў Кракаве. Яна паходзіць з калекцыі Эмэрыка Гутэн-Чапскага, ураджэнца Станькава пад Менскам.

Аўтарам праекту манэты быў адзін з найвыдатнейшых тагачасных эўрапейскіх майстраў — Самуэль Амон са Швайцарыі. На авэрсе бюст караля без кароны, у багатай зброі. Пад бюстам майстар зьмясьціў свае ініцыялы SA і дату 1621. На рэвэрсе пад каронай — шчыт зь дзевяцьцю часткамі. На іх — выявы гербаў Польшчы і ВКЛ, а таксама Швэцыі і Готлянду, і Сноп Вазаў у сярэдзіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG