Каля сотні чалавек дзень і ноч трымалі чаргу каля Ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва Цэнтральнага раёну Менску, каб набыць танныя кватэры. Дзяржаўнае прадпрыемства пачало будаваць у мікрараёне "Навінкі" жылы комплекс, кошт кватэр у якім для шараговых спажыўцоў значна ніжэйшы за рынкавы. Многія заставаліся ў чарзе, спадзеючыся на цуд, бо на продаж было выстаўлена значна менш кватэр, чым было ахвочых іх набыць.