Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей В. прызнаў сябе вінаватым у выбуху аўтобуса «Барусіі». Ён нібыта хацеў на гэтым зарабіць


Сяргей В., якога абвінавачваюць у спробе падарваць аўтобус з футбольнай камандай «Барусія-Дортмунд»
Сяргей В., якога абвінавачваюць у спробе падарваць аўтобус з футбольнай камандай «Барусія-Дортмунд»

Сяргей В., якога абвінавачваюць у спробе падарваць аўтобус з футбольнай камандай «Барусія-Дортмунд», прызнаў сябе вінаватым. Аднак ён адмаўляе, што хацеў некага забіць. У судзе ў Дортмундзе ў панядзелак ён выказаў шкадаваньне ў сувязі са сваім учынкам. У адпаведнасьці з жорсткімі законамі аб канфiдэнцыйнасьцi ў Нямеччыне, прозьвішча абвінавачанага не называецца.

Ён сказаў, што выбуховыя прылады былі спраектаваны так, каб ніякіх траўмаў не адбылося. Сяргею В., які мае падвойнае грамадзянства Расеі і Нямеччыны, прад’явілі абвінавачаньне па 28 пунктах у замаху на забойства пры дапамозе выбуху ў красавіку 2017 году. Паводле пракурораў, ягоны ўчынак быў часткай прадуманай схемы атрыманьня грашовай выгады. Сяргею В. пагражаў пажыцьцёвы тэрмін.

Паліцыянты каля дома, дзе 21 красавіка 2017 году быў арыштаваны Сяргей В.
Паліцыянты каля дома, дзе 21 красавіка 2017 году быў арыштаваны Сяргей В.

Па словах пракурораў, Сяргей В. разьлічваў, што падрыў аўтобуса прывядзе да падзеньня акцый клюбу. «Барусія-Дортмунд» — адзіны нямецкі клюб, акцыі якога прадаюцца на фондавым рынку. Перад тым, як зрабіць выбух, інжынэр-электрык купіў апцыёны і кантракты на суму больш за 26 тысяч эўра. Сьледзтва зыходзіць з таго, што ім рухала жаданьне ўзбагаціцца. Сяргей В. пры дапамозе выбуху зьбіраўся справакаваць падзеньне кошту акцый «Барусіі» і зарабіць на ваганьні да 500 тысяч эўра.

Аўтобус «Барусіі» пасьля выбуху.
Аўтобус «Барусіі» пасьля выбуху.

Пры выбуху быў паранены іспанскі абаронца Марк Бартра, а таксама паліцыянт. Тры самаробныя бомбы, пакінутыя на дарозе, выбухнулі, калі аўтобус выехаў з гатэлю ў Дортмундзе. Аўтобус з камандай «Барусія» ехаў на матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА супраць каманды «Манака». Назіраючы за перасоўваньнем аўтобуса з акна гатэлю, Сяргей В. дыстанцыйна уключыў выбуховае прыстасаваньне. Першапачаткова выказваліся здагадкі, што выбух — справа рук ісламістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG