У Іране разьвіваецца рух адзіночных пратэстаў супраць хіджабаў.
«Калінінскі» мост церазь Дзьвіну — адзіны ў горадзе. Ад 30 студзеня па ім забаронены аўтобусны рух. Па мосьце можна прайсьці пешкі, але канструкцыя прызнана аварыйнай, людзі баяцца па ім хадзіць. І згадваюць, што яшчэ ў 2013 годзе ў Наваполацку абяцалі збудаваць новы мост, ды так і не збудавалі.
«Дэструктыўная рэлігійная плынь» і «рэлігійны радыкалізм» — гэтыя новыя вызначэньні прапануюць замацаваць у заканадаўстве Казахстану. Уводзіцца забарона на нашэньне адзеньня і атрыбутаў дэструктыўных рэлігійных плыняў. Да іх прылічылі барада і скарочаныя штаны.
Каму амбасада ЗША ў Менску будзе выдаваць візы, колькі гэта каштуе, якія дакумэнты трэба прад’явіць, наколькі цяжка атрымаць візы — на самыя папулярныя візавыя пытаньні адказваюць амэрыканскія дыпляматы Робэрт Райлі і Алета Кавэнскі.
Унук былога прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава — Іслам Карымаў-малодшы — папрасіў палітычнага прытулку ў Вялікабрытаніі. Пра гэта паведаміла ўзбэцкая служба Бі-бі-сі са спасылкай на яго адваката.
Урад Ірляндыі абвясьціў аб правядзеньні рэфэрэндуму аб адмене забароны на аборты ў краіне.
Канстанціну Астроскаму, Давыду Гарадзенскаму і Міхалу Глінскаму прысьвечана новая калекцыя «Волат» на Менскім гадзіньнікавым заводзе «Прамень».
Намесьніца старшыні «Белстату» Алена Кухарэвіч па выніках дасьледаваньня хатніх гаспадарак расказала, як беларусы ставяцца да здаровага ладу жыцьця.
Свабода напярэдадні 50-годзьдзя ўстановы наведала жонку Алеся Белакоза Веру Ігнатаўну, якая прыгадала, як ствараўся і дзейнічаў музэй, як жыў і працаваў вядомы настаўнік і руплівец.
Міністэрства фінансаў ЗША прадставіла так званы «крамлёўскі даклад». З амаль сотні расейскіх багатыроў добрая траціна мелі ці маюць да гэтага часу бізнэс-інтарэсы ў Беларусі.
Распрацоўка дакумэнту, стварэньне «базы дадзеных аб прыбытках грамадзян», праца камісій пры райвыканкамах, дапамога ДАІ і Памежнага камітэту — гэта няпоўны сьпіс працэдур, якія ўлады праводзілі, каб сабраць «дармаедзкі падатак».
Праца на ўласнай зямлі ня можа быць стратнай. Такой думкі трымаюцца дзясяткі жыхароў Івацэвіцкага раёну, якія займаюцца жывёлагадоўляй і расьлінаводзтвам на прысядзібных участках.
Стандартны кошт амэрыканскай візы ў шэрагу краінаў — 160 даляраў. Пакуль амбасада ня мае магчымасьці выдаваць візы неграмадзянам і нерэзыдэнтам Беларусі.
Якім будзе мэханізм зьбіраньня з дармаедаў дадатковай платы за транспарт ды іншыя сацыяльныя паслугі, што прадугледжана дэкрэтам №1 Аляксандра Лукашэнкі?
«Нашаму галоўнаму бліскучаму спэцыялісту ў аэрадынаміцы 86 гадоў. Ён калісьці працаваў са спадарожнікам, які зрабіў першыя здымкі Месяца».
Хлопец не выключае, што гэта помста за крытыку; гэтаксама лічаць і ягоныя падпісанты.
Свабода знайшла на Ўрале алімпійскага чэмпіёна 1992 году біятляніста Яўгена Рэдзькіна, які застанецца ў гісторыі беларускага спорту як першы і адзіны бел-чырвона-белы сьцяганосец на Алімпіядах.
У канадзкім Таронта прайшла вечарына памяці Кастуся Акулы (16 лістапада 1925, в. Верацеі Дзісьненскага павету — 29 студзеня 2008, Таронта, Канада).
Павел Стацко і Яўген Вайцяхоўскі, якія распавялі аб прызнаньні ў Расеі іх шлюбу, зьехалі з краіны з-за пагроз, якія паступаюць на іх адрас.
У праваслаўных і ўніятаў розны Бог. Пра гэта заявіў праваслаўны мітрапаліт менскі і заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел, адказваючы на пытаньні гомельскіх вернікаў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін мусіў ведаць пра допінгавыя схемы ў расейскім спорце, якія былі створаны, каб забясьпечыць перамогі расейскіх спартоўцаў на Алімпійскіх гульнях 2008 і 2012 гадоў.
ЗША і Эўропу захліснула хваля гісторый пра харасмэнт. Усьлед за акторкамі Галівуду і палітыкамі аб дамаганьнях сталі распавядаць звычайныя людзі. Многія ўпершыню наважыліся пайсьці ў суд.
Расейскіх паралімпійцаў дапусьцілі да ўдзелу ў зімовых Паралімпійскіх гульнях-2018 у Паўднёвай Карэі.
Аднак ня выключана, што гэта няпоўная статыстыка.
Сёньня 140 гадоў з нараджэньня Ўладзімеру Самойлу. Легендарны крытык, бліскучы публіцыст, літаратуразнаўца і філёзаф, менавіта ён пачаў актыўна прапагандаваць творчасьць Янкі Купалы.
73-гадовы Мілаш Земан абраны прэзыдэнтам Чэхіі на другі пяцігадовы тэрмін. У другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, які адбыўся ў пятніцу і суботу, Зэман перамог былога прэзыдэнта Чэскай акадэміі навук Іржы Драгаша. За Зэмана прагаласавалі больш за 51% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на выбары, за Драгаша — больш за 48 працэнтаў.
У нядзелю, 28 студзеня, у LEGO House ў Білундзе (Данія) адбылося сьвята, прысьвечанае 60-годзьдзю знакамітага канструктара. 28 студзеня 1958 года быў атрыманы патэнт на плястмасавую цаглінку з асаблівай сыстэмай мацаваньня.
Сям’я гарадзенцаў Янкоўскіх пачала бізнэс з грошай, сабраных на ўласнае вясельле. Яны прайшлі шлях ад крамы і фэстываляў настольных гульняў да выдавецтва.
У сталіцы Ірану Тэгеране ў сувязі са сьнегападамі не працуюць аэрапорты і школы. Таксама школы зачынілі ў некалькіх іншых частках краіны.
Тэлевядоўца і кандыдат у прэзыдэнты Расеі Ксенія Сабчак прыехала ў Грозны і правяла там адзіночны пікет у абарону Аюба Ціціцева, кіраўніка праваабарончага цэнтра «Мэмарыял» у Чачні.
Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.
Кіраўніцтва IKEA абяцае «памятаць аб яго адданасьці і прыхільнасьці ідэі быць бліжэй да людзей», «не здавацца, удасканальвацца і даваць прыклад».
На што менавіта трэба правяраць відэа і які беларускі закон могуць парушаць такія танцы, не ўдакладняецца — на просьбу ўдакладніць, праверку чаго заклікаюць правесьці, аўтар твітаў адказаў: «усяго».
Міністар адукацыі Беларусі Ігар Карпенка ў інтэрвію праграме «Навіны 24 гадзіны» тэлеканалу СТВ 27 студзеня заявіў, што сыстэма агульнай сярэдняй адукацыі павінна быць роўна даступнай любому школьніку незалежна ад месца пражываньня, навучаньня і магчымасьцяў бацькоў. Так ён пракамэнтаваў адмену іспытаў пры паступленьні ў пятую клясу гімназіі.
Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША апублікавала некалькі дзясяткаў старонак матэрыялаў, якія маюць дачыненьне да расьсьледаваньня абставін сьмерці расейскага мэдыямэнэджэра, аднаго з набліжаных Уладзіміра Пуціна Міхаіла Лесіна.
У ізраільскім нацыянальным мэмарыяле Галакосту Яд Вашэм захоўваецца ўнікальная калекцыя лістоў габрэйскай сям’і Тунік. У ёй больш за 80 лістоў, якія сям’я са Стоўбцаў высылала свайму сыну ў Эрэц-Ісроэл (Зямлю Ізраілеву), куды ён эміграваў яшчэ да пачатку вайны.
Паліцыя Масквы завяла супраць Паўла Стацко і Яўгена Вайцяхоўскага, якія заявілі аб рэгістрацыі ў Маскве заключанага ў Даніі аднаполага шлюбу, адміністрацыйныя справы аб пашкоджаньні пашпартоў.
Мілаш Зэман, па папярэдніх дадзеных падліку галасоў у другім туры выбараў, пераабраны прэзыдэнтам Чэхіі на новы пяцігадовы тэрмін.
У другім туры выбараў прэзыдэнта Чэхіі пасьля падліку галасоў з паловы выбарчых участкаў лідзіруе дзейны прэзыдэнт Мілаш Зэман.
Урад ЗША ў супрацоўніцтве зь іншымі арганізацыямі рэалізуе ў Беларусі мноства праграм, накіраваных на разьвіцьцё беларускай культуры, беларускай ідэнтычнасьці і ўмацаваньня незалежнасьці краіны.
Асі Цэйтлін было 11 гадоў, калі прыйшлі немцы. Усю яе сям’ю сабралі і павялі на расстрэл, але дзяўчынцы ўдалося ўцячы
Сьмерць Міхася Жызьнеўскага ў Кіеве 22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану была адной зь першых у супрацьстаяньні зь сілавікамі, ляяльнымі Януковічу.
Да бацькоў Паўла Стацко, які напярэдадні абвясьціў аб прызнаньні расейскімі ўладамі яго шлюбу з мужчынам, прыйшла паліцы і правяла агляд.
Колькасьць насельніцтва ў Беларусі да 2050 году зьменшыцца прыкладна на 900 тысяч чалавек, а да 2100 году — амаль на два мільёны.
Амэрыканская сьпявачка Аманда Палмэр запісала дзьве песьні гурту The Cranberries у памяць пра памерлую Далёрэс О’Рыярдан. Увесь прыбытак ад продажу запісаў мае пайсьці на праект падтрымкі чарнобыльскіх дзяцей Chernobyl Children International.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што ў сьледчым ізалятары № 1 Менску знаходзяцца ня шэсьць, а сем асобаў, асуджаных да сьмяротнага пакараньня.
23 студзеня Горацкі раённы суд разгледзеў скаргу Міхаіла Жамчужнага адразу на тры пакараньні карцэрам, якія былі накладзеныя на яго ў жніўні 2017 году. Тады вязень Горацкай калёніі Міхаіл Жамчужны, адбыўшы 7 дзён у карцэры, атрымаў наўздагон яшчэ 10 і зноў 7 сутак.
Рада міністраў Нідэрляндаў ўзгадніла законапраект, паводле якога маюць судзіць падазраваных у крушэньні самалёта «Боінг-777» малайзійскіх авіяліній у ліпені 2014 гады пад Данецкам.
Апэляцыйны суд Кіева адправіў былога губэрнатара Адэскай вобласьці Міхэіла Саакашвілі пад хатні арышт ў начны час сутак. Яму будзе забаронена пакідаць дом з 10 гадзін вечара да 7 гадзін раніцы.
Міністэрства інфармацыі Беларусі заблякавала 24 студзеня доступ зь Беларусі да сайту выданьня «Хартыя-97». 14 лістапада мінулага году быў заблякаваны доступ да сайту выданьня «Беларускі партызан».
Загрузіць яшчэ