Ці мае права міністар Шуневіч змагацца з хатнім гвалтам? У чым карані хатняга гвалту ў Беларусі? Ці павінны законы адпавядаць звычаям? Гвалт за зачыненымі дзьвярыма — каму верыць?
У менскім міжнародным аэрапорце зьявіўся расклад на беларускай мове. Пра гэта паведамляе блогер Антон Матолька ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку.
Літоўскі цэнтар па дасьледаваньні генацыду і супраціву жыхароў Літвы апублікаваў дакумэнты, у якіх гаворыцца, што вядомы акцёр Данатас Банёніс і дырыжор Саўлюс Сандзяцкіс супрацоўнічалі з КДБ. Па зьвестках цэнтра, Банёніс працаваў пад псэўданімам «Бронюс».
У канцы 70-х гадоў гадоў мінулага стагодзьдзя трое фатографаў — Уладзімер Вараб’ёў, Уладзімер Сакалаеў і Аляксандар Трафімаў уладкаваліся на Кузьнецкі мэталюргічны камбінат. Ім былі даручана здымаць «слаўныя працоўныя будні» гэтага прадпрыемства.
Скандынаўская выспа стала першай краінай у сьвеце, якая вырашыла праблему розьніцы паміж заробкамі мужчын і жанчын. Ад 1 студзеня розьніца ў заробках з прычыну полу абвешчаная нелегальнай.
Калі вам ёсьць 18 гадоў, вы маеце шанец стаць футбольным камэнтатарам.
6 студзеня ў праскім клюбе «Mandragora» адбудзецца сольны канцэрт Лявона Вольскага. Напярэдадні музыка распавёў Радыё Свабода пра тое, чаго чакаць ад першага ягонага канцэрту ў 2018 годзе.
У Адэсе закрыюць генэральнае консульства Беларусі. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага ўраду.
Кніга амэрыканскага журналіста Майкла Ўолфа «Агонь і лютасьць: Белы дом Трампа знутры», якая яшчэ не зьявілася ў продажы, стала галоўнай палітычнай падзеяй новага году ў Вашынгтоне.
Студыю галівудзкага прадусара Гарві Вайнштэйна прададуць за паўмільярда даляраў. Аб гэтым піша газэта The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.
Для Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта, які атрымаў нэгатыўныя ацэнкі экспэртаў і апынуўся на парозе закрыцьця, плянуецца стварыць плян выратаваньня, паведамляе delfi.lt.
Ксёндз Часлаў Паўлюкевіч, экзарцыст Горадзенскай дыяцэзіі, расказаў, навошта тысячы людзей прыяжджаюць у Рось, якія цуды здараюцца ў іхным мястэчку, чаму трэба і ня трэба баяцца дʼябла і што рабіць, каб пачаць жыць па-сапраўднаму.
Некаторыя гарады ў Польшчы плянуюць увесьці так званыя чыстыя транспартныя зоны.
Бацькі школьніцы Вікі Папчэні, што загінула пад коламі грузавіка, патрабуюць кампэнсацыі маральнай шкоды ад шэрагу ўстаноў і арганізацый Маладачанскага раёну на суму 50 тысяч рублёў, у тым ліку ад старшыні райвыканкаму Аляксандра Яхнаўца.
Натальля Якімава з Гомля спрабуе даведацца праўду пра тое, як памёр яе 36-гадовы сын.
Ігар Казлоўскі — гісторык, рэлігіявед, выкладаў рэлігіязнаўчыя дысцыпліны ў Данецкім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце. Ён правёў амаль два гады ў зьняволеньні ў «ДНР».
Кіраўнік кампаніі-вытворцы працэсараў Intel Браян Кржаніч прадаў большую частку сваіх акцый у кампаніі ўжо пасьля таго, як прадстаўнікі Google паведамілі Intel аб праблемах з прадуктамі Intel, але гэтая інфармацыя яшчэ не была вядомая публіцы.
Людміла Гершанкова, маці асуджанага да сьмяротнага пакараньня «чорнага рыэлтара» Ігара Гершанкова, зьвярнулася ў Сьледчы камітэт са скаргай, што яе сына ў месцах пазбаўленьня волі зьбівалі. Аднак сьледчыя тых падазрэньняў не пацьвердзілі.
Галіна Лагацкая, якая трапіла ў Навінкі пасьля візыту судовых выканаўцаў, распавяла, як гэта — сустрэць Новы год у псыхіятрычнай лякарні.
Ва Ўзбэкістане яе зьбівалі і гвалцілі ў паліцыі, патрабуючы назваць імёны іншых прадстаўнікоў ЛГБТК-супольнасьці, — кажа яна. Крымінальны кодэкс гэтай краіны прадугледжвае да трох гадоў турмы за гомасэксуальныя стасункі.
Пасьля сьвятаў, калядных і навагодніх сталоў пагаворым пра здаровае харчаваньне. Ці спалучаецца зь ім традыцыйная і сучасная беларуская кухня? Чым шкодныя цукеркі, што дораць дзецям на Новы год? Ці стане сярод беларусаў болей вэгетарыянцаў? І ў якой ступені варта прыслухоўвацца да разнастайных парадаў дыетолягаў.
Тэлеканал «Россия 24» распавёў, што ўрад Латвіі выдаляе з краіны журналістку каналу Вольгу Курлаеву.
МЗС паведамляе пра завяршэньне ратыфікацыі пратаколу да пагадненьня аб адмене візаў з ААЭ.
У 2018 годзе ў Беларусі будзе ўдасканальвацца заканадаўства ў галіне сацыяльнай абароны людзей з інваліднасьцю. У прыватнасьці плянуюць увесьці адміністрацыйную адказнасьць за ўхіленьне ад стварэньня безбар’ернага асяродку для інвалідаў.
Беларусь працягне падвышаць пэнсійны ўзрост і разглядае пытаньне аб увядзеньні абавязковага неаплачванага дэкрэтнага водпуску для мужчын. Пра гэта 4 студзеня паведаміла на прэсавай канферэнцыі міністарка працы і сацыяльнай абароны краіны Ірына Касьцевіч.
Вядомая гімнастка Меліціна Станюта расказвае пра свой бізнэс, які пакуль ня вельмі атрымліваецца, і новыя пляны, якія хоча ажыцьцявіць у найбліжэйшай будучыні.
Новы 2018-ы стаў чатырнаццатым годам, які сям’я асуджанага Пятра Кучуры сустракае без свайго мужа ды бацькі. 62-гадовы мянчук мае нямала набытых на зоне хранічных захворваньняў, групу інваліднасьці па сэрцы, і штодня мусіць прымаць жменю мэдыкамэнтаў. Асуджаны на 18 гадоў турмы, ён не прызнае сябе вінаватым.
«Гуляючы па Менску, — піша журналіст выданьня Міхіл Дрыбэрген, — я задаю сабе пытаньне: вось Беларусь прынята лічыць апошняй дыктатурай у Эўропе, але як гэта можна заўважыць?»
У выніку ўрагану «Элеанор», які прайшоў па большай частцы краінаў Паўночнай Эўропы, загінулі тры чалавекі. Пра гэта паведамляе BBC і іншыя эўрапейскія СМІ.
Маладыя мігранты часьцей за іншых аказваюцца «героямі» нямецкай крымінальнай хронікі. Пра вынікі дакладу крыміналістаў з Ніжняй Саксоніі паведамляе «Нямецкая хваля».
З пачаткам новага году прадпрыемства «Хутар-Агра» ў Сьветлагорскім раёне падпарадкавана Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў.
Пасьля адстаўкі Міхаіла Саакашвілі з пасады кіраўніка Адэскай вобласьці яго дарадца Марыя Гайдар атрымала ад прэзыдэнта Ўкраіны прапанову перайсьці да яго і курыраваць мэдыцыну і сацыяльныя пытаньні. Ці складана працаваць з Парашэнкам пасьля Саакашвілі, і як яна будзе іх мірыць, калі апынецца зь імі ў адным пакоі?
Паводле распрацоўшчыкаў закону, у ім зьявяцца такія паняцьці, як «дамаганьне» і «эканамічны гвалт», а таксама будзе ўведзена забарона біць дзяцей. Але хіба цяпер біць дзяцей закон дазваляе?
Крымінальная справа аб захоўваньні баявога патрона, заведзеная ў сьнежні мінулага году на былога фігуранта справы «Белага легіёну» Андрэя Бяляўскага, перададзеная ў Ленінскі раённы суд Менску.
3 студзеня 1958 году ў Нью-Ёрку нарадзіўся журналіст і сьпявак Багдан Андрусышын (Данчык). Ягоная маці Юлія, беларуска па паходжаньні, прывіла сыну любоў да Беларусі. Зь дзяцінства Данчык размаўляў па-беларуску.
Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў (ФБР) ЗША хавала злачынствы былога дзяржсакратара Гілары Клінтан, якая выкарыстала асабісты паштовы сэрвэр для сакрэтнай перапіскі.
Выбары ў мясцовыя саветы, сьвяткаваньне 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР, выбары прэзыдэнта Расеі і іншае.
Пасьля таго, як зь 1 студзеня ў амэрыканскім штаце Каліфорнія стала легальным спажываньне марыхуаны з рэкрэацыйнай мэтай (гэта значыць проста дзеля адпачынку), ля ліцэнзаваных крамаў, якія прадаюць канабіс, у штаце ўтварыліся доўгія чэргі.
Ад 2015 году, у выніку расейскіх баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны, сваю радзіму пакінулі многія тысячы людзей. У Беларусі, паводле таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), апынуліся 160 тысяч уцекачоў. Журналіст нямецкага радыё расказвае пра адну такую сям’ю.
Сусьветная камэрцыйная авіяцыя ўсталявала ў 2017 годзе рэкорд бясьпекі палётаў: колькасьць ахвяраў катастроф стала самай малой за ўсю яе гісторыю: 44 загінулых. У 2016 годзе ахвярамі катастроф сталі 303 чалавекі, у 2015 — 537, у 2014 — 961.
Арамаіс Мірак’ян падзяліўся эмоцыямі пасьля атрыманьня прэміі «Людзі Свабоды».
Аб гэтым паведамляе незарэгістраваны праваабарончы цэнтар «Вясна».
Грамадзянін Японіі трапіў у Беларусь з Украіны, падчас дагляду ў Нацыянальным аэрапорце ў яго знайшлі прыдатныя для выкарыстаньня часткі вінтоўкі.
Новазаводзкі раённы суд Чарнігава абраў для затрыманага летась ў лістападзе беларуса Вячаслава Кушнера экстрадыцыйны арышт для перадачы Беларусі.
Сыноптыкі абяцаюць плюсавую тэмпэратуру на працягу ўсяго тыдня.
Новы будынак плянуюць пабудаваць на месцы зьнесенага Музэю Вялікай айчыннай вайны.
У горадзе над Бугам было 7 градусаў вышэй за нуль, гэта самы цёплы 1 студзеня з 1984 году.
У адкрытую частку сьпісу трапілі дадзеныя 768 злачынцаў, ахвярамі якіх станавіліся дзеці да 15 гадоў.
Паліцыя Кіеўскай вобласьці паведаміла, што недалёка ад украінскай сталіцы была знойдзена мёртвай юрыст Ірына Наздроўская, якая дамагалася асуджэньня вінаватага ў рэзанансным ДТЗ.
Чатыры чалавекі атрымалі раненьні ў навагоднюю ноч у выніку выбуху самаробнай бомбы ў Турыне. Пра гэта паведамляе італьянская газэта La Stampa.
Загрузіць яшчэ