Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі падазраванага ў забойстве ўкраінскай юрысткі Наздроўскай


Ірына Наздроўская
Ірына Наздроўская

«Паліцыя затрымала падазраванага ў забойстве Наздроўскай. Доказы больш чым важкія. Ня трэба здагадак — інфармацыя будзе цалкам раскрытая пасьля завяршэньня сьледчых дзеяньняў — заўтра», — напісаў міністар на сваёй старонцы ў Facebook.

Сёньня ў Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны паведамілі пра затрыманьне падазраванага ў забойстве Ірыны Наздроўскай. Перад гэтым аб затрыманьні падазраванага паведаміў журналіст Айдэр Муждабаеў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Як мне распавялі, падазраваны прызнаўся ў забойстве ўчора вечарам пад ціскам доказаў, сабраных апэратыўнай сьледчай групай Нацпаліцыі ў апошнія дні», — напісаў ён.

Паводле інфармацыі Муждабаева, затрыманым «выявіўся блізкі сваяк злачынца, які зьбіў на аўтамабілі яе сястру і потым, дзякуючы настойлівасьці Ірыны, быў асуджаны да крымінальнага пакараньня».

Цела Ірыны Наздроўскай, якая пражывала ў сяле Дзямідаў Кіеўскай вобласьці, знайшлі ў рацэ 1 студзеня. Юрыстка Наздроўская займалася справай аб гібелі сваёй сястры, якую ў верасьні 2015 году зьбіў аўтамабіль. У забойстве абвінавачваюць Дзьмітрыя Расашанскага. 27 сьнежня Наздроўская паведамляла, што Апэляцыйны суд Кіеўскай вобласьці адмовіўся вызваліць Расашанскага па амністыі і адправіў ягоную справу на новы судовы разгляд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG