Шалінскі гарадзкі суд у Чачні арыштаваў на два месяцы кіраўніка чачэнскага прадстаўніцтва праваабарончага цэнтру «Мэмарыял» Аюба Ціціева.
На аркушах паперы былі цытаты ўладальнікаў пра чэкістаў — якія яны дагледжаныя, улюбёнцы дамаў і як на іх прыемна глядзець.
Ярэмчанскі гарадзкі суд Івана-Франкоўскай вобласьці аштрафаваў грамадзяніна Беларусі за выкарыстаньне георгіеўскай стужкі на аўтамабілі.
Служба бясьпекі Ўкраіны таксама адмовілася абнародаваць апэратыўны відэазапіс працэсу затрыманьня Юрыя Палітыкі.
Дзеля павышэньня бясьпекі дзяцей на дзіцячым садку № 18 у Сьветлагорску ўсталявалі камэры відэаназіраньня.
Улады Саудаўскай Арабіі пачнуць выдаваць візы жанчынам, старэйшым за 25 гадоў, якія падарожнічаюць без суправаджэньня мужчын.
У Магілёве жыхары вуліц Цярохіна і Златавустаўскага патрабуюць ад улады пабудаваць дзіцячы садок і школу. У тутэйшых шматпавярховіках жыве больш за пяць тысяч чалавек.
Юрась Каласоўскі аб’ехаў усю Беларусь. Ён пабываў у кожным са 118 раёнаў краіны. На гэта ў яго пайшло 13 гадоў. Свабода пагаварыла з настаўнікам беларускай мовы з Магілёва, які на цягніках, аўтобусах і пешшу наведаў кожны рэгіён краіны.
Улады Нью-Ёрку падалі ў суд на некалькі буйных нафтавых карпарацый, каб атрымаць кампэнсацыю за намаганьні па абароне гораду ад наступстваў глябальнага пацяпленьня.
У Латвіі пры канцы мінулага году распачалася дыскусія вакол так званых «мяшкоў ЧК» — апошняй агентурнай картатэкі, якая захоўваецца ў Цэнтры па дакумэнтаваньні наступстваў таталітарызму, які падпарадкаваны Бюро па абароне канстытуцыі (SAB) — латвійскай контрвыведцы.
З хлопчыкам Данікам Сакалоўскім, які зьнік 10 студзеня ў Лошыцы, усё ў парадку, ён жывы-здаровы, не абмарозіўся і нават не замерз. Крыху напалоханы і пакуль, як выказаўся каардынатар пошукава-выратавальнага атраду «Анёл» Дзьмітры, «прыдумляе казкі, дзе ён быў, кажа, што начаваў недзе на Ангарскай».
Дасьледаваньне Лявада-цэнтра паказала, што за 20 гадоў расейцы сталі горш ставіцца да аднаполых сэксуальных дачыненьняў і абортаў. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы сацыёлягаў.
Пачынаючы ад 23 лютага асобнай групе замежных грамадзян — ляўрэатам міжнародных конкурсаў — ня трэба будзе атрымліваць адмысловы дазвол на працу ў Беларусі.
Чарнігаўская вайсковая пракуратура пачала расьсьледаваньне агучаных ім заяваў пра катаваньне беларускага грамадзяніна Юрыя Палітыкі, які ўтрымліваецца ў сьледчым ізалятары Чарнігава праз падазрэньне ў шпіянажы.
Гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову будуць судзіць за онлайн-трансьляцыі сходаў жыхароў вёскі Якімава Слабада пад Сьветлагорскам, якія яна вяла ў «Фэйсбуку», паведамляе БелаПАН.
Іра Мамчыц, дзяўчынка з асаблівасьцямі разьвіцьця, год таму дамаглася права вучыцца ў інтэграванай клясе ў сярэдняй школе. Праз год бацькі яе са школы забралі — стаміліся змагацца за тое, каб іхнае дзіця не ўспрымалася як праблема.
Польскі Сэйм прыняў закон, які абмяжоўвае ў краіне гандаль у нядзелі. Папулярныя сярод беларусаў «закупы ў Польшчы» чакаюць вялікія зьмены. Ужо ў сакавіку абмежаваньні ўвойдуць у жыцьцё.
У Менску на вуліцы Беламорскай прадаецца трохпавярховы дом народнага мастака СССР і БССР, героя Беларусі Міхаіла Савіцкага, у якім ён правёў апошнія 20 гадоў свайго жыцьця. Гаспадары ацанілі будынак у 400 тысяч даляраў.
Падпалкоўнік Ігар Вусік пасьля незаконнага, на ягоную думку, звальненьня з МУС за скаргі на начальства спрабаваў прабіцца на прыём да Лукашэнкі, але яго не прынялі. Таму ён далей судзіцца зь Міністэрствам унутраных спраў.
Суд Ленінскага раёну Менску 11 студзеня ў 10.30 пачне разгляд крымінальнай справы супраць менскага мастака-дызайнэра Андрэя Бяляўскага, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Былы беларускі бізнэсовец Цімафей Кахновіч, які пасьля некалькіх гадоў жыцьця ва Ўкраіне ў статусе палітычнага ўцекача атрымаў у 2016 годзе ўкраінскае грамадзянства, трапіў пад перасьлед паводле падазрэньня ў захоўваньні зброі.
Злучаныя Штаты сур’ёзна занепакоеныя затрыманьнем у Чачні праваабаронцы Аюба Ціціева і заклікаюць расейскія ўлады неадкладна вызваліць яго і забясьпечыць абарону яго правоў.
Аўтар надпісу «Господи, помоги России», які зьявіўся на спадарожнікавых онлайн-мапах Падмаскоўя, распавёў, што выкапаў фразу, каб прыцягнуць увагу да экалягічных праблемаў.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога журналісты, прадстаўнікі культуры і мастацтва атрымаюць дзяржаўныя узнагароды.
Кіраўнік грамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыялу Курапаты, адзін зь кіраўнікоў КХП БНФ Алесь Чахольскі працягвае ў судах розных інстанцыі абскарджваць штраф за ўдзел мітынгу ў Курапатах 3 сакавіка 2017 году, а таксама адмову весьці судовыя працэсы па-беларуску.
«Пра забіцьцё ягняці ведалі толькі дзьве асобы. Імя і прозьвішчы ўжо пададзеныя ў беларускіх СМІ, хоць у польскіх гэта забаронена, — сказаў Радыё Свабода ўдзельнік акцыі каля Асьвенціма рэжысэр Зьміцер Чарткоў. — Я не спадзяваўся ад іх менавіта такіх рухаў. Астатнія ўдзельнікі, якія бралі ўдзел і якіх зараз судзяць, ня ведалі, што будзе забіцьцё жывёлы. Я не магу адказаць за ўсіх, але я б напэўна ня ўзяў бы ўдзелу ў такой акцыі, калі б ведаў. Я не разумею гэтага».
Маці асуджанага да расстрэлу «чорнага рыэлтара» Ігара Гершанкова спадзяецца, што Аляксандар Лукашэнка адменіць сьмяротнае пакараньне яе сыну.
Цэнтр вывучэньня генацыду і супраціву жыхароў Літвы апублікаваў сьпіс асобаў, якія супрацоўнічалі за савецкім часам з КДБ і не прызналіся ў гэтым. У ім, да непрыемнага зьдзіўленьня, апынуліся выбітныя дзеячы культуры – актор Данатас Банёнас і дырыжор Саўлюс Сандэцкіс.
Жонка экс-гульца «Зэніту» і зборнай Расеі Андрэя Аршавіна Аліса ніколі не працавала ў ФСБ Расеі, заявілі ў Цэнтры грамадзкіх сувязяў спэцслужбы.
66 адсоткаў расейцаў лічаць, што ў Расеі ёсьць ворагі. Гэта мінімальны паказчык з 2012 году. Рэкордны вынік за 23 гады дасьледаваньняў па гэтым пытаньні быў зафіксаваны сацыёлягамі ў 2014 годзе – 84 працэнты.
Парады на тэму, што можна і чаго лепш не рабіць у Беларусі, зьмешчаныя на сайце Нацыянальнага прадпрымальніцтва Нідэрляндаў, якое дапамагае галяндзкім бізнэсоўцам субсыдыямі, дзелавымі партнэрамі, а таксама нарматыўнымі ведамі.
Сто вядомых жанчын асудзілі хвалю «нянавісьці да мужчын», якая ўзьнікла пасьля сэрыі скандалаў, зьвязаных з сэксуальнымі дамаганьнямі.
Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь і Казахстан падтрымалі пратэст Расеі супраць устаноўкі ля помніку савецкаму маршалу Івана Конева ў Празе дадатковай таблічкі з інфармацыяй аб супярэчлівых фактах яго біяграфіі. Пра гэта паведамляе чэскі партал Aktualne.
Радыё Свабода пагаварыла зь віцяблянінам, які ўжо некалькі тыдняў вымушана жыве ў маскоўскім гостэле і спрабуе аднавіць дакумэнты старой маці.
Тэма сэксуальнага гвалту над дзецьмі набывае ўсё большыя маштабы.
Дзясяткі расейскіх бізнэсоўцаў за апошнія тры гады атрымалі грамадзянства Мальты, пагадзіўшыся інвэставаць свае грошы ў мальтыйскую эканоміку.
У вёсцы Каробчыцы Горадзенскага раёну, амаль каля польскай мяжы, сям’я прадпрымальнікаў Андрэевых адкрывае «савецкі» бар «Товарищ», аздоблены партрэтамі Леніна, чальцоў Палітбюро, вымпэламі, часопісамі ды іншай атрыбутыкай савецкага часу.
Прынамсі шэсьць чалавек загінулі, і больш за 25 атрымалі раненьні пры выбуху на паўднёвым захадзе Пакістана.
2 гады і 2 месяцы зьняволеньня, 5 гадоў забароны на прафэсію, штраф у некалькі тысяч злотых і экстрадыцыя — такія пакараньні можа атрымаць Мікіта Валадзько.
Маці 32-гадовага грамадзяніна Беларусі Юрыя Палітыкі, затрыманага ва Ўкраіне па падазрэньні ў шпіянажы, у інтэрвію Свабодзе выказала перакананьне, што яе сын ніколі не працаваў на КДБ, а прызнальныя паказаньні зь яго выбівалі катаваньнямі і зьдзекамі.
Былыя супрацоўнікі Google Джэймс Дэймар і Дэйвід Гудмэн падалі пазоў да былых працадаўцаў. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters. Дэймар і Гудмэн абвінавацілі кампанію ў дыскрымінацыі супрацоўнікаў па колеры скуры і за кансэрватыўныя палітычныя погляды.
Кіраўнік аўтамабільнага сайту av.by Дзьмітры Геранін падзяліўся ў Facebook досьведам таго, як рэдакцыя змагаецца з арганізаванымі расейскімі тролямі.
Уладальнікі ўстановы падкрэсьліваюць, што назва ня мае дачыненьня да тэмы рэпрэсій, аднак гэта не спыніла грамадзкіх актывістаў, якія вырашылі правесьці каля новага барбэршопа акцыю пратэсту.
У Аўстраліі аднаполыя пары пачалі ўступаць у шлюб з 9 студзеня. Апошнія юрыдычныя бар’еры для гей-шлюбаў былі зьнятыя з гэтага дня.
30-гадовая менская журналістка цярпела на трывожна-дэпрэсіўны стан, піла лекі і шукала дапамогі ў дактароў. Паляжаўшы тыдзень у Горадзенскай псыхіятрычнай больніцы, яна кажа, што больш ніколі туды ня вернецца.
Былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан наведаў Менск з прыватным візытам. Дыплямат, які цяпер кіруе офісам Рады міністраў паўночных краін, прыехаў упершыню пасьля скандалу з «плюшавым дэсантам».
Сёньня ў Віцебскім абласным судзе пачнецца паўторны разгляд крымінальнай справы Вольгі Сьцяпанавай, раней асуджанай за сьмерць дзіцяці падчас хатніх родаў.
Фэдэральны ўрад Аўстрыі мае намер зрабіць цяперашні рынак працы больш адкрытым для прадстаўнікоў трэціх краін, такіх як Расея, Украіна, Беларусь, Малдова.
Загрузіць яшчэ