Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаны за шпіянаж на карысьць Беларусі атрымае кампэнсацыю за дрэнныя ўмовы ў турме

Лукіская турма
Лукіская турма

Супрацоўніку літоўскай авіядысьпетчарскай кампаніі Oro Navigacija Рамуальду Ліпскаму, якога засудзілі за шпіянаж на карысьць Беларусі, суд прысудзіў ад дзяржавы 2,8 тысычя эўра за неналежныя ўмовы ўтрыманьня ў Лукіскай турме Вільні, паведамляе delfi.lt.

У гэтай турме ён знаходзіўся са студзеня 2014 года па чэрвень 2016. Пасьля ўступленьня ў сілу пастановы суду ён быў пераведзены ў папраўчую калёнію для адбыцьця пакараньня.

Віленскі акруговы адміністрацыйны суд пастанавіў, што турма не прадаставіла затрыманаму мінімальнай нормы для аднаго асуджанага. Ліпскі скардзіўся на тое, што ў адной камэры знаходзіліся 3-4 чалавекі, было холадна, душна, не было магчымасьці рухацца, займацца спортам.

Мужчына прасіў прысудзіць яму 70 тысячаў эўра.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG