Міністар адукацыі Беларусі Ігар Карпенка ў інтэрвію праграме «Навіны 24 гадзіны» тэлеканалу СТВ 27 студзеня заявіў, што сыстэма агульнай сярэдняй адукацыі павінна быць роўна даступнай любому школьніку незалежна ад месца пражываньня, навучаньня і магчымасьцяў бацькоў. Так ён пракамэнтаваў адмену іспытаў пры паступленьні ў пятую клясу гімназіі.
Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША апублікавала некалькі дзясяткаў старонак матэрыялаў, якія маюць дачыненьне да расьсьледаваньня абставін сьмерці расейскага мэдыямэнэджэра, аднаго з набліжаных Уладзіміра Пуціна Міхаіла Лесіна.
У ізраільскім нацыянальным мэмарыяле Галакосту Яд Вашэм захоўваецца ўнікальная калекцыя лістоў габрэйскай сям’і Тунік. У ёй больш за 80 лістоў, якія сям’я са Стоўбцаў высылала свайму сыну ў Эрэц-Ісроэл (Зямлю Ізраілеву), куды ён эміграваў яшчэ да пачатку вайны.
Паліцыя Масквы завяла супраць Паўла Стацко і Яўгена Вайцяхоўскага, якія заявілі аб рэгістрацыі ў Маскве заключанага ў Даніі аднаполага шлюбу, адміністрацыйныя справы аб пашкоджаньні пашпартоў.
Мілаш Зэман, па папярэдніх дадзеных падліку галасоў у другім туры выбараў, пераабраны прэзыдэнтам Чэхіі на новы пяцігадовы тэрмін.
У другім туры выбараў прэзыдэнта Чэхіі пасьля падліку галасоў з паловы выбарчых участкаў лідзіруе дзейны прэзыдэнт Мілаш Зэман.
Урад ЗША ў супрацоўніцтве зь іншымі арганізацыямі рэалізуе ў Беларусі мноства праграм, накіраваных на разьвіцьцё беларускай культуры, беларускай ідэнтычнасьці і ўмацаваньня незалежнасьці краіны.
Асі Цэйтлін было 11 гадоў, калі прыйшлі немцы. Усю яе сям’ю сабралі і павялі на расстрэл, але дзяўчынцы ўдалося ўцячы
Сьмерць Міхася Жызьнеўскага ў Кіеве 22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану была адной зь першых у супрацьстаяньні зь сілавікамі, ляяльнымі Януковічу.
Да бацькоў Паўла Стацко, які напярэдадні абвясьціў аб прызнаньні расейскімі ўладамі яго шлюбу з мужчынам, прыйшла паліцы і правяла агляд.
Колькасьць насельніцтва ў Беларусі да 2050 году зьменшыцца прыкладна на 900 тысяч чалавек, а да 2100 году — амаль на два мільёны.
Амэрыканская сьпявачка Аманда Палмэр запісала дзьве песьні гурту The Cranberries у памяць пра памерлую Далёрэс О’Рыярдан. Увесь прыбытак ад продажу запісаў мае пайсьці на праект падтрымкі чарнобыльскіх дзяцей Chernobyl Children International.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што ў сьледчым ізалятары № 1 Менску знаходзяцца ня шэсьць, а сем асобаў, асуджаных да сьмяротнага пакараньня.
23 студзеня Горацкі раённы суд разгледзеў скаргу Міхаіла Жамчужнага адразу на тры пакараньні карцэрам, якія былі накладзеныя на яго ў жніўні 2017 году. Тады вязень Горацкай калёніі Міхаіл Жамчужны, адбыўшы 7 дзён у карцэры, атрымаў наўздагон яшчэ 10 і зноў 7 сутак.
Рада міністраў Нідэрляндаў ўзгадніла законапраект, паводле якога маюць судзіць падазраваных у крушэньні самалёта «Боінг-777» малайзійскіх авіяліній у ліпені 2014 гады пад Данецкам.
Апэляцыйны суд Кіева адправіў былога губэрнатара Адэскай вобласьці Міхэіла Саакашвілі пад хатні арышт ў начны час сутак. Яму будзе забаронена пакідаць дом з 10 гадзін вечара да 7 гадзін раніцы.
Міністэрства інфармацыі Беларусі заблякавала 24 студзеня доступ зь Беларусі да сайту выданьня «Хартыя-97». 14 лістапада мінулага году быў заблякаваны доступ да сайту выданьня «Беларускі партызан».
Стваральнікі і кіраўнік фірмы Salesforce, амэрыканскі мільярдэр Марк Бэнёф падчас Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе параўнаў сацыяльныя сеткі з цыгарэтамі і заявіў, што ўрады павінны рэгуляваць іх таксама, як і тытунёвую галіну.
26 студзеня першы намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч і яшчэ шэраг чыноўнікаў правялі адмысловую прэсавую канфэрэнцыю, каб патлумачыць асаблівасьці прэзыдэнцкага дэкрэту № 1.
Жыхары Ракаўскага прадмесьця абураюцца: там, дзе пройдзе вуліца з камэрцыйнымі дамамі, пілуюць таполі і ліпы.
Старшыня Буда-Кашалёўскага раённага суду Ўладзімер Пракапенка на падставе двух адміністрацыйных пратаколаў аштрафаваў гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага за інтэрвію з жыхарамі вёсак Бушаўка і Кашалёва.
Прэтэндэнты на прыстанішча ў краінах Эўразьвязу не павінны падвяргацца псыхалягічнаму тэставаньню з мэтай вызначыць іхную сэксуальную арыентацыю, пастанавіў Эўрапейскі суд.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ (PDF) «Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучаньні ў іх». Цяпер набор (паступленьне) ў пяты кляс гімназіяў будзе рабіцца без уступных іспытаў.
Летась «гадзіньнік» перавялі на 30 сэкундаў наперад пасьля шэрагу заяваў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб ядзернай зброі і зьменах клімату. Цяпер —праз канфлікт вакол ядзернай праграмы Паўночнай Карэі, пагаршэньне стасункаў ЗША і Расеі, а таксама рост напружанасьці на Блізкім Усходзе.
Па начах тэмпэратура апускаецца да мінус 45-50 градусаў Цэльсія. У школах і каледжахах адмяняюць заняткі, улады заклікаюць прадпрыемствы адпускаць людзей раней дадому і арганізаваць развоз па дамах, абмежаваны рух грамадзкага транспарту. У разы вырасла колькасьць абмаражэньняў.
Асуджаны за арганізацыю пэрформансу каля брамы канцлягеру ў Асьвенціме і жорсткае забойства жывёлы рэжысэр Мікіта Валадзько выступіў са зваротам да чытачоў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёньня дэкрэт № 1. У ім прадугледжаныя захады для спрыяньня занятасьці насельніцтва.
«Калі параўноўваць з Узбэкістанам, то тут я магу свабодна і адкрыта казаць, хто я. Максымум — мне пасьміхнуцца ў твар ці разьвернуцца і адыдуць ад мяне. Але прынамсі адкрытай агрэсіі да сябе я тут ня бачу», — 26-гадовая К. атрымала дакумэнты, паводле якіх можа легальна знаходзіцца ў Беларусі, пакуль разглядаецца яе хадайніцтва аб прытулку.
Аб’ём канфіскаваных мытнікамі Беларусі ў 2017 годзе наркотыкаў і псыхатропных рэчываў павялічыўся ў 60 разоў у параўнаньні з 2016-м, паведаміў сёньня журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Юры Сянько, перадае БЕЛТА.
Права на пэнсію па ўзросьце цяпер маюць мужчыны са стажам працы, ня меншым за 40 гадоў, і жанчыны са стажам працы, ня меншым за 35 гадоў, па дасягненьні пэнсійнага ўзросту.
Навукоўцы ў швайцарскім горадзе Базэль высьветлілі паходжаньне муміфікаваных парэшткаў жанчыны, якія знайшлі ў 1975 годзе ў царкве Ордэну босых братоў-кармэлітаў.
Беларускі дызайнэр, графік, фатограф, паэт і перакладчык, аўтар «Народнага альбому» Міхал Анемпадыстаў памёр ва ўзросьце 53 гадоў 23 студзеня 2018 году. Яго пахаваюць на Чыжоўскіх могілках у Менску.
Беларускі добраахвотнік Ігар Кляўко, які падазраецца ў выкраданьні і наўмысным забойстве, яшчэ два месяцы будзе праходзіць лячэньне ў псыхіятрычнай бальніцы.
У Віцебскім абласным судзе завяршыўся паўторны разгляд крымінальнай справы Вольгі Сьцяпанавай, раней асуджанай за сьмерць дзіцяці падчас хатніх родаў. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.
Аргкамітэт адзначэньня 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ўхваліў рашэньне правесьці агульнанацыянальную дыктоўку па беларускай мове.
Цяперашняя скарга зьвязаная з тым, што суды не задаволілі ранейшыя наглядныя скаргі, зьвязаныя з Купапатамі і імёнамі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Па зьвестках прадпрымальнікаў, у Беларусі адкрылася больш за 100 такіх крамаў. Свабода паспрабавала даведацца, каму яны належаць, ці маюць сэртыфікаты якасьці на тавар і якім чынам трымаюць нізкія кошты.
Валер Шыла ў 2006 годзе быў сярод удзельнікаў намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы. Падчас разгону быў затрыманы і пакараны дзесяцьцю суткамі арышту, якія адседзеў у Жодзінскай турме. У 2014 годзе, ужо хворы, два разы езьдзіў у Кіеў на Майдан.
Міністэрства адукацыі адказала настаўніцы расейскай мовы і літаратуры Ганьне Севярынец на яе адкрыты ліст да міністра адукацыі Ігара Карпенкі адносна школьнай праграмы па беларускай літаратуры.
Грамадзянін Беларусі ўваходзіў у склад злачыннай банды, чальцы якой прадстаўляліся супрацоўнікамі спэцслужбаў. Спасылаючыся на сувязі ў дзяржаўных кампаніях і ўстановах, яны абяцалі кліентам грошы за «вырашэньне пытаньняў».
34-гадовы Аляксандр Махортаў палову свайго жыцьця на вазку.
Разьвітаньне зь беларускім дызайнэрам, графікам, фатографам, паэтам і перакладчыкам, аўтарам «Народнага альбома» Міхалам Анемпадыставым, які заўчасна памёр ва ўзросьце 53 год, адбудзецца 25 студзеня ў Менску.
Беларускі дызайнэр, графік, фатограф, паэт і перакладчык, аўтар «Народнага альбому» Міхал Анемпадыстаў памёр ва ўзросьце 53 год. Сябры называюць яго «чалавекам адраджэньня» і адным са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі.
Гэтае інтэрвію зь Міхалам Анемпадыставым было запісанае некалькі тыдняў таму. Мы дамовіліся апублікаваць яго напрыканцы студзеня - Міхал павінен быў выбраць некалькі сваіх ілюстрацый. Але сёньня яго ня стала. Беларускаму дызайнэру, графіку, фатографу, паэту і перакладчыку было 53 гады.
«Беларусь асьцярожна адкрываецца турызму, МЗС Нямеччыны папярэджвае, што краіна мае „сыстэму ўласных каштоўнасьцяў“ і што да паездкі трэба рыхтавацца. Гэтую сыстэму падчас свайго наведаньня Менску і шукаў аўтар артыкулу», — піша нямецкае інтэрнэт-выданьне.
Свабода прыгадвае самыя яскравыя выказваньні з інтэрвію культурнага дзеяча за апошнія паўтара дзесяцігодзьдзя.
Грамадзянін Беларусі Юры Палітыка, якога абвінавачваюць у шпіянажы, атрымаў абвінаваўчы акт па выніках дасудовага расьсьледаваньня справы — яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасьці.
У ЗША на 89-м годзе жыцьця памерла пісьменьніца-фантастка Урсула Ле Гуін. Як распавёў выданьню The New York Times яе сын, у апошнія месяцы Ле Гуін хварэла. Яна памерла ў панядзелак у сваім доме ў Портлэндзе, штат Арэгон.
Аўтар «Народнага альбому», беларускі дызайнэр, графік, фатограф, паэт і перакладчык Міхал Анемпадыстаў памёр ва ўзросьце 53 год.
Каля двух месяцаў пакутуюць жыхары Якімавай Слабады і Сьветлагорску ад смуроду, якім пэрыядычна накрывае навакольле новы завод сульфатнай беленай цэлюлёзы, пабудаваны кітайцамі на базе цэлюлёзна-кардоннага камбінату (ЦКК).
Загрузіць яшчэ