Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрлянды ўхвалілі законапраект аб судзе па крушэньні «Боінга» на Данбасе


Галяндзкія сьледчыя на месцы катастрофы. 11 лістапада 2014 года
Галяндзкія сьледчыя на месцы катастрофы. 11 лістапада 2014 года

Рада міністраў Нідэрляндаў ўзгадніла законапраект, паводле якога маюць судзіць падазраваных у крушэньні самалёта «Боінг-777» малайзійскіх авіяліній у ліпені 2014 гады пад Данецкам. Пра гэта паведамляе галяндзкая прэса.

Законапраект заснаваны на дагаворы, які ў ліпені 2017 года падпісалі Нідэрлянды і Ўкраіна. Згодна з дакумэнтам, падазраваныя ў злачынстве могуць быць дапытаныя па відэасувязі.

Зараз дакумэнт павінен быць узгоднены Дзяржаўнай радай каралеўства і накіраваны на ўзгадненьне парлямэнт.

Журналісты адзначаюць, што працэс прыняцьця закону можа заняць некалькі месяцаў, таму першае судовае паседжаньне па крушэньні самалёта на Данбасе можа пачацца не раней за лета 2018 года.

Кветкі на месцы катастрофы. 26 ліпеня 2014 году.
Кветкі на месцы катастрофы. 26 ліпеня 2014 году.

«Боінг-777» малайзійскіх авіяліній быў зьбіты над Данбасам 17 ліпеня 2014 году. Загінулі 298 чалавек. Міжнародная сьледчая група прыйшла да высновы, што «Бук», зь якога зьбілі самалёт, быў прывезены з Расеі. Ракету выпусьцілі з зоны, падкантрольнай сэпаратыстам на ўсходзе Ўкраіны. Афіцыйна пакуль не ўстаноўлена, ці быў напад іх ініцыятывай або яго каардынавалі расейскія вайскоўцы. Сьледчыя заяўляюць, што ў іх ёсьць сьпіс падазраваных — у ім каля 100 прозьвішчаў. Аднак ніводнае з імёнаў пакуль не афіцыйна не названа.

У 2015 годзе Нідэрлянды выступілі за стварэньне міжнароднага трыбуналу па справе аб крушэньні «Боінга». Расея заблякавала гэтую ініцыятыву ў Радзе бясьпекі ААН, назваўшы яе «несвоечасовай і контрапрадуктыўнай». Дачыненьне да гібелі ляйнэра Масква таксама адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG