Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэкрэт № 1: вольнага доступу да базы «дармаедаў» ня будзе


«Марш абураных беларусаў» у Гомлі 19 лютага 2017

26 студзеня першы намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч і яшчэ шэраг чыноўнікаў правялі прэсавую канфэрэнцыю, каб патлумачыць асаблівасьці прэзыдэнцкага дэкрэту № 1.

Напярэдадні Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 1 аб садзейнічаньні занятасьці насельніцтва.

Было заяўлена, што галоўная мэта дакумэнту — забясьпечыць працай усіх, хто выказвае ў гэтым патрэбу. Разам з тым прадугледжаныя меры спагнаньня ў дачыненьні тых, хто ня хоча прыносіць карысьць грамадзтву. Сярод іншага гаворыцца, што ад 1 студзеня 2019 году беспрацоўныя працаздольныя беларусы будуць аплачваць датаваныя дзяржавай паслугі па іх поўнай цане. Канкрэтны пералік даручана вызначыць ураду.

Хто трапіць у сьпіс «дармаедаў»?

Першае. Спачатку на падставе зьвестак дзяржаўных органаў будзе створана нацыянальная база, якую адкарэктуюць на мясцовым узроўні. Яна і стане сыстэматызаваным сьпісам «дармаедаў». Пра тое, што яны знаходзяцца ў базе, ім паведамяць мясцовыя ўлады, свабоднага доступу да яе, як вынікае са слоў чыноўнікаў, ня будзе.

Другое. Кожны квартал будзе праводзіцца маніторынг сытуацыі з тым, каб пры неабходнасьці ўносіць пэўныя карэктывы. Таксама штогод будуць вызначацца праблемныя тэрыторыі са складаным становішчам на рынку працы, куды дадаткова накіруюць бюджэтныя сродкі.

Трэцяе. За што канкрэтна павінны плаціць дармаеды, урад вызначыць да 1 красавіка бягучага году.

Чыноўнікі ня ведаюць многіх адказаў

Калі справа дайшла да пытаньняў, высьветлілася, што чыноўнікі шмат у чым неабазнаныя самі. Напрыклад, у кватэры жывуць тры чалавекі, адзін зь іх «дармаед». Якім чынам будуць аплочвацца камунальныя паслугі? Пытаньне засталося без адказу.

Гэтаксама не змаглі ўдзельнікі прэсавай канфэрэнцыі сказаць, якія паслугі гэтая катэгорыя насельніцтва будзе плаціць у 100-працэнтным памеры — толькі ЖКГ ці яшчэ мэдычныя, адукацыйныя ды іншыя?

Улады яшчэ раней заяўлялі: у агляднай пэрспэктыве ўсе жыхары краіны будуць аплочваць камунальныя паслугі на 100%. Выглядае, што тады ня будзе ніякай розьніцы, дармаед ты ці бюджэтнік.

На ўсе пытаньні адказы былі прыблізна аднолькавыя — дачакаемся адпаведнага дакумэнту Савету міністраў 1 красавіка.

«Можа стаць косткай у горле ўлады». Першыя рэакцыі на абноўлены «дармаедзкі» дэкрэт

Аляксандар Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» быў 2 красавіка 2015 году. Дакумэнт абавязваў грамадзянаў Беларусі, іншаземцаў і асобаў без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны і не ўдзельнічалі ў фінансаваньні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаваньні менш як 183 каляндарныя дні за год, выплачваць збор у 20 базавых велічынь. Інакш ім пагражаў штраф альбо адміністрацыйны арышт.

Краіна дармаедаў. Спэцпраект Свабоды

Тэрмін выплаты збору скончыўся 20 лютага 2017 года. Паводле дадзеных Міністэрства па падатках і зборах, збор выплацілі больш за 54 тысячы чалавек з 470 тысяч, якім былі разасланыя паведамленьні.

«Марш недармаедаў» у Горадні, 15 сакавіка 2017
«Марш недармаедаў» у Горадні, 15 сакавіка 2017

Дэкрэт выклікаў хвалю пратэстаў у Беларусі ўвесну 2017-га. Удзельнікі «Маршаў недармаедаў» патрабавалі адмяніць дэкрэт. Вулічныя акцыі жорстка разганяла міліцыя, іх удзельнікаў штрафавалі і каралі адміністрацыйным арыштам.

У сакавіку Лукашэнка пастанавіў прыпыніць на год дзеяньне дэкрэту пасьля масавых акцыяў пратэсту па ўсёй краіне, але пазьней заявіў, што не адмовіўся ад «падатку на дармаедаў». Ад чыноўнікаў гучалі розныя прапановы для абнаўленьня дэкрэту, у тым ліку супярэчныя Канстытуцыі. Кіраўнік дзяржавы патрабаваў абнавіць дэкрэт № 3 да 1 кастрычніка.

Раней паведамлялася, што дэкрэт зазнаў «карэнную рэканструкцыю», але ў чым яна палягала, не ўдакладнялася.

«Працую за 260 рублёў». Як жывуць героі веснавых «дармаедзкіх пратэстаў»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG