Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грошы ад запісу ў памяць сьпявачкі The Cranberries пойдуць на падтрымку дзяцей Чарнобылю


Далёрэс О’Рыярдан падчас канцэрту ў ліпені 2016 году
Далёрэс О’Рыярдан падчас канцэрту ў ліпені 2016 году

Амэрыканская сьпявачка Аманда Палмэр запісала дзьве песьні гурту The Cranberries у памяць пра памерлую Далёрэс О’Рыярдан. Увесь прыбытак ад продажу запісаў мае пайсьці на праект падтрымкі чарнобыльскіх дзяцей Chernobyl Children International.

Паслухаць песьні — No Need to Argue і Zombie — і падтрымаць праект можна тут.

Сьпявачка ірляндзкага гурту The Cranberries Далёрэс О’Рыярдан памерла 15 студзеня ў Лёндане ва ўзросьце 46 гадоў. Прычыны яе сьмерці дагэтуль не агалошваюцца, хоць паліцыя заявіла, што ня лічыць яе сьмерць падазронай. Афіцыйнае заключэньне мае быць толькі 3 красавіка пасьля дадатковых экспэртызаў.

Гурт The Cranberries атрымаў папулярнасьць у 1990-я гады. У 2002 годзе гурт пералічыў прыбытак ад свайго самотніка «Time is Ticking Out» (Час цікае прэч) на праект падтрымкі чарнобыльскіх дзяцей. У песьні гаворыцца пра наступствы чарнобыльскай катастрофы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG