Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла пісьменьніца Урсула Ле Гуін


Урсула Ле Гуін на цырымоніі літаратурных узнагародаў у Нью-Ёрку 19 лістапада 2014 году.
Урсула Ле Гуін на цырымоніі літаратурных узнагародаў у Нью-Ёрку 19 лістапада 2014 году.

У ЗША на 89-м годзе жыцьця памерла пісьменьніца-фантастка Урсула Ле Гуін. Як распавёў выданьню The New York Times яе сын, у апошнія месяцы Ле Гуін хварэла. Яна памерла ў панядзелак у сваім доме ў Портлэндзе, штат Арэгон.

Раманы пісьменьніцы ў жанрах фэнтэзі і навуковай фантастыкі былі перакладзеныя на 40 моваў і прадаюцца мільённымі накладамі. Самы вядомы яе твор — раман «Левая рука цемры», які выйшаў у 1969 годзе. Кніга атрымала найвышэйшыя прэміі у вобласьці фантастыкі — Hugo і Nebula. Усяго яна напісала больш за 20 кніг і больш за 100 апавяданьняў.

Пісьменьніца нарадзілася 21 кастрычніка 1929 году ў сям’і вядомага антраполяга Альфрэда Крэбэра. Сваё першае апавяданьне яна напісала ва ўзросьце 11 гадоў. Скончыла Гарвардзкі і Калюмбійскі унівэрсытэты, спэцыялізавалася на сярэднявечнай раманскай літаратуры. Акрамя фантастыкі, Ле Гуін пісала дзіцячыя кнігі, а таксама займалася паэзіяй і перакладамі.

За сваю пісьменьніцкую дзейнасьць яна атрымала мэдаль Джона Ньюбэры — найвышэйшай узнагароды ЗША ў галіне дзіцячай літаратуры, а таксама мэдаль Нацыянальнага кніжнага фонду за выбітны ўнёсак у амэрыканскую славеснасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG