Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія праваабаронцы даведаліся пра яшчэ адзін сьмяротны прысуд


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што ў сьледчым ізалятары № 1 Менску знаходзяцца ня шэсьць, а сем асобаў, асуджаных да сьмяротнага пакараньня.

Паводле праваабаронцаў, яшчэ адзін прысуд быў вынесены Віцебскім абласным судом у мінулым годзе.

Прэс-сакратар Вярхоўнага суду Беларусі Юлія Ляскова, спаслаўшыся на нявызначаны законам статус праваабаронцаў у Беларусі, адмовілася камэнтаваць інфармацыю каардынатару кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня» Андрэю Палуду.

Паводле віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава, Віцебскі абласны суд 22 верасьня 2017 году вынес сьмяротны прысуд. Ён уступіў у законную сілу 6 кастрычніка 2017 году. Гэты прысуд не абскарджваўся і не апратэстоўваўся.

Генэральны сакратар Рады Эўропы зноў заклікаў Беларусь увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне

Дагэтуль беларускім праваабаронцам было вядома пра шэсьць грамадзян, асуджаных да сьмяротнага пакараньня. Некаторыя з гэтых шасьці беспасьпяхова абскардзілі прысуды ў Вярхоўным судзе.

Гэта жыхар Мазыра Кірыл Казачок, які зімой 2016 году забіў дваіх уласных дзяцей; раней неаднойчы судзімы жыхар Нароўлі Алесь Міхаленя, які ў сакавіку 2016 году забіў суседзяў-пэнсіянэраў. Яшчэ двое — Ігар Гершанкоў і Сямён Беражны — фігуранты гучнай справы «чорных рыэлтараў». Сёлета Менскі гарадзкі суд вынес два сьмяротныя прысуды менчукам Аляксандру Жыльнікаву і Вячаславу Сухарку за забойства маладой пары ў Менску і мужчыны ў Калодзішчах.

6 пытаньняў пра сьмяротную кару ў Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG