Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: да канца стагодзьдзя беларусаў паменее амаль на два мільёны


Колькасьць насельніцтва ў Беларусі да 2050 году зьменшыцца прыкладна на 900 тысяч чалавек, а да 2100 году — амаль на два мільёны. Такія лічбы ўтрымліваюцца ў дакладзе Арганізацыі Аб’яднаных нацый «Пэрспэктывы сусьветнага насельніцтва», які апублікавалі на сайце ААН.

Па стане на 2017 год у Беларусі жыве 9 мільёнаў 468 тысяч чалавек. Паводле экспэртаў ААН ў 2050 годзе колькасць насельніцтва складзе 8 млн 571 тысяч чалавек. Да 2100 году гэтая лічба зьменшыцца да 7 мільёнаў 605 тысяч.

Пры гэтым агулам насельніцтва Зямлі мае расьці — калі на 2017 год у сьвеце было прыблізна 7,5 мільярдаў чалавек, дык да 2050 году іх мае быць ўжо амаль 10 мільярдаў, а да 2100 году — больш за 11 мільярдаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG