Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Кіеве адправіў Саакашвілі пад хатні арышт


Міхэіл Саакашвілі ў кіеўскім судзе 22 студзеня 2018 году.
Міхэіл Саакашвілі ў кіеўскім судзе 22 студзеня 2018 году.

26 студзеня апэляцыйны суд Кіева адправіў былога губэрнатара Адэскай вобласьці Міхэіла Саакашвілі пад хатні арышт ў начны час сутак. Яму будзе забаронена пакідаць дом з 10 гадзін вечара да 7 гадзін раніцы, паведамляе выданьне «Украінская праўда».

Такім чынам суд задаволіў апэляцыю пракуратуры. У сьнежні мінулага году Пячэрскі раённы суд Кіева адмовіўся адправіць палітыка пад хатні арышт.

Саакашвілі заявіў, што гэтае судовае рашэньне азначае абмежаваньне яго палітычнай дзейнасьці. Ён паабяцаў аднавіць акцыі пратэсту за адстаўку прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.

Ва Ўкраіне Саакашвілі падазраюць у дапамаганьні «ўдзельнікам злачынных арганізацый і ўтойваньні іх злачыннай дзейнасьці». Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што палітык нібыта атрымаў паўмільёна даляраў на фінансаваньне сваёй дзейнасьці ад украінскага бізнэсоўца Сяргея Курчанкі, які хаваецца ў Расеі. Курчанка заяўляе, што не знаёмы з Саакашвілі. Сам Саакашвілі адмаўляе ўсе абвінавачаньні.

У ліпені 2017-га прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка пазбавіў Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства. Падставай для гэтага назвалі тое, што экс-прэзідэнт Грузіі нібыта даў недакладную інфармацыю ў заяве на атрыманьне грамадзянства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG