Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы затрымалі беларуса, які выдаваў сябе за супрацоўніка спэцслужбаў


Грамадзянін Беларусі ўваходзіў у склад злачыннай банды, чальцы якой прадстаўляліся супрацоўнікамі спэцслужбаў. Спасылаючыся на сувязі ў дзяржаўных кампаніях і ўстановах, яны абяцалі кліентам грошы за «вырашэньне пытаньняў».

Як паведамляе «Gazeta Polska Codziennie», польскія праваахоўнікі затрымалі восем чалавек у аўторак раніцай у Катавіцах. Сярод іх быў і беларус. Згодна з польскім законам, паведамляюцца толькі ягоныя ініцыялы — Сяргей Б.

Беларус фармальна быў уладкаваны ў фармацэўтычную кампанію. Паводле аднаго з эпізодаў справы, Сяргей Б. прадставіўся супрацоўнікам Агенцтва ўнутранай бясьпекі. Узамен за спыньне пракуратарай справы супраць іншай кампаніі, раазам з напарнікам ён атрымаў ад кіраўніка фірмы амаль 90 тысяч даляраў.

Банда дзейнічала ад ліпеня 2015 па сьнежань 2017 году. Затрыманыя прадстаўляліся супрацоўнікамі Агенцтва ўнутранай выведкі, Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро і Службы вайсковай контрвыведкі. Сваім кліентам яны абяцалі дапамогу, спасылаючыся на ўплыў у спэцслужбах, пракуратуры, падатоквых органах, Міністэрстве фінансаў, Міністэрстве аховы здароўя, Нацыянальным цэнтры дасьледаваньняў і разьвіцьця ды іншых дзяржаўных установах.

Паводле выданьня «Gazeta Polska Codziennie», зламысьнікі пасьпелі зарабіць прынамсі 1,2 млн злотых (350 тысяч даляраў).

XS
SM
MD
LG