Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Фэйсбук прызвычайвае. Яго трэба рэгуляваць, як цыгарэты», — мільярдэр Марк Бэнёф


Стваральнікі і кіраўнік фірмы Salesforce, амэрыканскі мільярдэр Марк Бэнёф падчас Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе параўнаў сацыяльныя сеткі з цыгарэтамі і заявіў, што ўрады павінны рэгуляваць іх таксама, як і тытунёвую галіну.

— Тэхналёгія прызвычайвае чалавека да сябе, над гэтым працуюць самі яе стваральнікі. Таму мы павінны гэта рэгуляваць так, як толькі можна. Фэйсбук і іншыя плятформы павінны рэгулявацца дакладна гэтаксама, як і тытунёвая галіна, — сказаў Бэнёф у інтэрвію тэлеканалу CNBC.

У Давосе Бэнёф заявіў, што неабходна больш увагі зьвяртаць на тое, ці дзеці падрыхтаваныя да тэхналягічнай рэвалюцыі, якая ўжо адбываецца. Паводле яго, у першую чаргу гэтым павінны займацца бацькі, а калі зьяўляюцца тэхналёгіі, якія дарослыя ня ў стане кантраляваць або іх не разумеюць, тады імі павінны заняцца ўрады.

— Тое ж адбываецца цяпер з галіной харчаваньня. Дастаткова паглядзець на цукар. Гадамі мы не разумелі, як ён на нас уплывае, а цяпер ведаем, — сказаў Марк Бэнёф.

XS
SM
MD
LG