Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Высьветлілася, што мумія з Базэлю — продак брытанскага міністра Джонсана


Борыс Джонсан у Маскве 22 сьнежня 2017 году
Борыс Джонсан у Маскве 22 сьнежня 2017 году

Навукоўцы ў швайцарскім горадзе Базэль высьветлілі паходжаньне муміфікаваных парэшткаў жанчыны, якія знайшлі ў 1975 годзе ў царкве Ордэну босых братоў-кармэлітаў (Barfüsser Church). Жанчына была пахаваная перад алтаром, а адзеньне, якое захавалася, сьведчыла пра шляхетнае паходжаньне. На надмагільлі не было даты сьмерці, пры гэтым жанчына памерла ад атручэньня ртуцьцю.

З дапамогай тэстаў ДНК і працы з архівамі навукоўцы высьветлілі з дакладнасьцю 99%, што гэта была Анна Катарына Бішаф, якая памерла ў Базэлі ў 1787 годзе. У ходзе дасьледаваньня генэалягічнага дрэва высьветлілася, што мумія належыць пра-пра-пра-пра-пра-прабабулі міністра замежнах спраў Вялікай Брытаніі Борыса Джонсана. Адна з дачок Бішаф выйшла замуж за барона Пфэфэла, які быў адным з продкаў брытанскага міністра.

Сам Борыс Джонсан пакуль не пракамэнтаваў адкрыцьцё навукоўцаў. Аднак яму вядома пра сваяцтва з Пфэфэламі, якіх ён раней называў у эфіры BBC «шыкоўнымі вяршкамі грамадзтва».

Навукоўцы высьветлілі, што Анна Катарына магла заразіцца пранцамі, дапамагаючы хворым. У Базэлі яе спрабавалі лячыць ртуцьцю, атручэньне якой, хутчэй за ўсё, і стала прычынай сьмерці. Пры гэтым вялікая колькасьць ртуці забальзамавала цела жанчыны і дазволіла навукоўцам даведацца аб яе паходжаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG