Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два хакеісты. Аляксандар Лукашэнка віншуе сына Мікалая з пасьпяховым турнірам. ФОТА


Хакеісты каманды Прэзыдэнта разам з хакеістамі «Грыфонаў», дзе грае Мікалай Лукашэнка. 7 студзеня 2018 году

Каманда Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі чарговы раз выйграла Калядны турнір аматараў хакею на прыз прэзыдэнта Беларусі. У фінале атрымана перамога над Расеяй.

У чатырнаццаці папярэдніх Калядных турнірах расейцы і беларусы 12 разоў даходзілі да вырашальнай стадыі, двойчы ў фінале былі фіны. Каманда Лукашэнкі 11 разоў выйгравала турнір, тройчы кубак зьяжджаў у Маскву.

Сёлета паралельна ў Менску праходзіў хакейны турнір «Залатая шайба», дзе за каманду «Грыфоны» выступае Мікалай Лукашэнка, малодшы сын кіраўніка Беларусі. Адрозна ад бацькі, 13-гадовы Мікалай задаволіўся другім месцам.

Аляксандар Лукашэнка віншуе хакеістаў каманды «Грыфоны»
Аляксандар Лукашэнка віншуе хакеістаў каманды «Грыфоны»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG