Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі перагледзяць сістэму аплаты працы: тарыфную стаўку першага разраду заменяць базавай


Ірына Касьцевіч, архіўнае фота
Ірына Касьцевіч, архіўнае фота

Замест тарыфнай стаўкі першага разраду ў Беларусі можа зьявіцца базавая. Пра гэта заявіла міністар працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч у інтэрвію тэлеканалу АНТ.

Па словах чыноўніцы, на працягу 2018 году плянуецца ўдасканаліць сыстэму аплаты працы бюджэтнікаў. Цяперашняя сыстэма дзейнічае ўжо некалькі дзясяткаў гадоў.

«Плянуем перайсьці ад тарыфнай стаўкі першага разраду да базавай стаўкі. Пры гэтым яна будзе роўная бюджэту пражытковага мінімуму», — паведаміла Ірына Касьцевіч.

Паводле міністаркі, такія зьмены дазволяць спрасьціць сыстэму аплаты працы. Больш магчымасьцяў для фінансавай стымуляцыі працы атрымаюць кіраўнікі.

Таксама Касьцевіч паведаміла, што тарыфная стаўка першага разраду сёлета павысіцца двойчы. Але памеры павышэньня, паводле Касьцевіч, называць пакуль зарана — заробак у гэтым годзе ў бюджэтнай сфэры будзе залежаць ад работы эканомікі, ад таго, як спрацуе рэальны сэктар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG