67-гадоваму галівудзкаму прадусару Гарві Вайнтштэйну пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.
Генэральная пракуратура вывучыла і накіравала ў Вярхоўны суд для вызначэньня падсуднасьці крымінальную справу ў адносінах васьмі службовых асобаў дзяржаўных органаў і банкаў і васьмі прадстаўнікоў камэрцыйных структураў за зьдзяйсьненьне злачынстваў супраць інтарэсаў службы.
Галоўнага фігуранта асудзілі на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, непаўналетні падсудны атрымаў 3,5 года выхаваўчай калёніі, саўдзельніца — 2,5 года калёніі агульнага рэжыму.
Агулам за пратэсты супраць інтэграцыі ў канцы мінулага году прынамсі 11 чалавек асудзілі на адміністрацыйны арышт.
Прынамсі 11 чалавек цяпер асуджаныя на адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгах.
Зьміцер Казлоў перастаў выходзіць на сувязь 26 сьнежня. Цяпер выявілася, што ў той дзень яго затрымалі за акцыі супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі. Вядома, што ён адбывае арышт у Воршы, але на які тэрмін яго асудзілі, невядома.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачалі разглядаць адміністрацыйныя справы супраць 80-гадовага Пётры Садоўскага за ўдзел у мітынгу супраць інтэграцыі 7 і 8 сьнежня.
І нават найслабейшага футбольнага клюбу другой лігі.
Усяго мела быць 13 судоў. Усіх падсудных вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбыліся 7 і 8 сьнежня.
Некаторыя сустрэнуць Новы год «на сутках».
На пытаньне апэратара «Куды вязуць блогера?» міліцыянт адказаў: «Я вам не абавязаны даваць справаздачу».
Менскі гарадзкі суд 27 сьнежня агучыў прысуд у гучнай справе. Працэс цягнуўся больш за 4 месяцы, у хабарніцтве абвінавачвалі 21 чалавека.
27 сьнежня маюць судзіць прынамсі 13 чалавек, усіх паводле 23.34 КаАП. Днём раней арыштавалі Севярынца і Талстую.
Адну актывістку, Алену Талстую, арыштавалі ў залі суду. Яна абвясьціла галадоўку.
У судзе Чыгуначнага раёну Віцебска асудзілі за махлярства 76-гадовую жанчыну, якая 20 гадоў атрымлівала дзьве пэнсіі, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду.
Ёсьць месяц, каб нешта прапанаваць. Свае ідэі можна пісаць нават праз «Аднаклясьнікі».
Вайсковы суд у Расеі 25 сьнежня прызнаў Кацярыну Муранаву вінаватай у апраўданьні тэрарызму і прызначыў ёй 350 тысяч расейскіх рублёў штрафу (каля 15 тысяч даляраў).
«Ён схапіў мэталічны бар’ер і ўдарыў па пальцах абедзьвюх рук паліцыянта Астраверхава, пасьля чаго пачаў штурхаць, чым нанёс супрацоўніку фізычны боль і пазбавіў яго свабоды перамяшчэньня».
У Ленінскім раённым судзе 24 сьнежня пачаўся працэс у справе аб зьбіцьці кампаніі геяў. Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 25 жніўня каля вуліцы Кастрычніцкай, дзе часта адпачываюць ЛГБТ-кампаніі.
Апазыцыянэр выказаў нэгатыўнае стаўленьне да нацысцкага рэжыму, паставіўшы пад допісам у «Одноклассниках» смайлік «сумую», а яго рэакцыю міліцыя расцаніла як распаўсюджваньне экстрэмісцкай інфармацыі.
Сябра Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалая Саляніка аштрафавалі на 1147,5 рубля за акцыю супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй.
«Абсурд! Гэтак хочуць паквітацца за барацьбу за незалежнасьць, да якой мы заклікаем уладу».
У Беларусі будзе створаны адзіны апэляцыйны эканамічны суд, які атрымае права разглядаць звароты па ўсіх эканамічных справах. Пра гэта па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі паведаміў старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала.
Беларусь — адзіная ў Эўропе дзяржава, дзе працягвае прымяняцца сьмяротнае пакараньне.
Чатыром горадзенскім актывістам, якіх затрымалі 20 сьнежня, далі штрафы і адпусьцілі.
Ранейшы прысуд пакінулі бязь зьменаў. Перагляду дамагліся бацькі абвінавачанага ў забойствах падлетка Вадзіма М.
Партызанскі раённы суд аштрафаваў на 382,5 рубля за ўдзел у «Сходзе вольных людзей» уласнага карэспандэнта расейскай «Новой газеты» Ірыну Халіп.
Траіх жыхароў Гомля асудзілі паводле «наркатычнага» артыкулу 328. Адзін зь іх — санітар хуткай дапамогі — пры затрыманьні міліцыяй праглынуў псыхатроп. Яму рабілі эндаскапію і дасталі са страўніка 0,4 грама альфа-PVP.
Актывіста Максіма Вінярскага асудзілі на 15 сутак за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі, якія прайшлі 7 і 8 сьнежня ў Менску. У ізалятары на завулку Акрэсьціна ён прабудзе да 14:30 2 студзеня.
На сайце Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму зьявілася паведамленьне наконт «прафіляктычнай гутаркі» з палітыкам Паўлам Севярынцам напярэдадні заплянаваных пратэстаў супраць інтэграцыі з Расеяй.
Матэрыялы газэты «Вечерний Могилёв», у якіх Міністэрства інфармацыі выявіла гамафобныя выказваньні, Ленінскі суд Магілёва не прызнаў экстрэмісцкімі. Такое рашэньне вынес судзьдзя Аляксандар Бушкевіч. Працэс у сувязі з гамафобнымі публікацыямі быў першым у Беларусі.
Павал Севярынец вызвалены з Савецкага РУУС без тлумачэньняў. Напярэдадні яго асудзілі ў Савецкім раённым судзе на 15 сутак за правядзеньне акцый у абарону незалежнасьці 7 і 8 сьнежня, але неўзабаве адпусьцілі. Чаму?
Суд Гомельскага раёну разгледзеў крымінальную справу ў дачыненьні да былых службовых асобаў арганізацый ЖКГ за карупцыйныя злачынствы, паведамляе прэс-служба абласнога суду.
Deutsche Welle апублікавала фільм, у якім 41-гадовы Юры Гараўскі расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі ў 1999 годзе. На пытаньні Свабоды адказвае адзін са сцэнарыстаў фільму, журналіст расейскай службы DW Ўладзімер Дорахаў.
У Менску суд прысудзіў 4 гады абмежаваньня волі кіроўцу маршруткі, які ў красавіку сутыкнуўся з аўтобусам. Ад удару ў аўтобусе ўпалі два пасажыры. Адзін зь іх атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджаньні.
У эканамічным судзе Берасьцейскай вобласьці 17 сьнежня адбылося папярэдняе пасяджэньне суду па пазове Берасьцейскага аблвыканкаму да акумулятарнага заводу «АйПауэр» аб вяртаньні грошай інавацыйны фонд. паведамляе БелаПАН.
Суд Пакістану завочна асудзіў былога прэзыдэнта краіны Пэрвэза Мушарафа на сьмяротнае пакараньне па справе аб дзяржаўнай здрадзе.
Паводле зьвестак праваабаронцаў, позвы з патрабаваньнем зьявіцца ў міліцэйскія ўпраўленьні за акцыі 7-8 сьнежня ў Менску атрымалі больш за два дзясяткі чалавек.
Загадчыца была на раённай дошцы гонару і мела грамату Магілёўскага аблвыканкаму. Нязьменна старшынявала ва ўчастковых камісіях падчас выбарчых кампаніяў.
На Госкім палігоне (Горадзенская вобласьць) 30 лістапада падчас вучэбных стрэльбаў студэнт аднаго з горадзенскіх ВНУ параніў салдата тэрміновай службы. За гэта асудзілі падпалкоўніка, выкладчыка вайсковых дысцыплін унівэрсытэту, піша Tut.by.
Пячэрскі раённы суд Кіева атрымаў тры хадайніцтвы абвінавачаньня аб арышце трох падазраваных у забойстве журналіста Паўла Шарамета.
Суд Ленінскага раёну Берасьця 12 сьнежня аштрафаваў на 1020 рублёў праціўніка акумулятарнага заводу Аляксандра Марачэўскага, піша БелаПАН.
Суд у Рагачове разгледзеў пратакол, складзены на 42-гадовага Дзьмітрыя, які абразіў 13-гадовага Данілу. Суд за выраз «Ты яшчэ ня здох, шчанюк?» у бок малалетняга пакараў дарослага штрафам у памеры 5 базавых велічынь (127 рублёў).
Суд Першамайскага раёну пакараў актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова за нясплачаны штраф у 45 базавых велічыняў. Кулакоў атрымаў штраф у красавіку за ўдзел у малебне каля Катэдральнага сабору.
Берасьцейскі абласны суд 10 сьнежня асудзіў жыхара Іванаўскага раёну Сяргея Калодзіча на 22 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Паводле суду, Калодзіч забіў цяжарную жанчыну і скраў з складу вясковай крамы тавараў на 334 рублі.
Справу, у межах якой быў арыштаваны былы ахоўнік Лукашэнкі і сакратар Савета Бясьпекі Андрэй Уцюрын, рыхтуюць для перадачы ў суд. Свабода паспрабавала ўведаць дэталі.
Яго прызналі вінаватым у нападзе на амбасаду Расеі ў Кіеве ўлетку 2014 году.
Менскі раённы суд аштрафаваў Юрася Беленькага, намесьніка старшыні КХП БНФ, на 765 рублёў.
14 суткамі адміністрацыйнага арышту пакараў суд назіральніка за мінулымі выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Пятра Маркелава. Маркелава затрымалі на выбарчым участку. Ён сьцьвярджае, што яго білі па дарозе ў міліцыю.
Суд у Бішкеку адправіў у калёнію двух былых прэмʼер-міністраў Кіргізстану па абвінавачваньні ў карупцыі. Пра гэта паведамляе канал «Настоящее время».
Загрузіць яшчэ