Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку пачаўся суд над кінапрадусарам Вайнштэйнам


Гарві Вайнштэйн на судоввым паседжаньні ў 2018 годзе
Гарві Вайнштэйн на судоввым паседжаньні ў 2018 годзе

67-гадоваму галівудзкаму прадусару Гарві Вайнтштэйну пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне. На працэсе, які пачаўся ў Нью-Ёрку 6 студзеня, будуць разгледжаны два абвінавачаньні — у згвалтаваньні і ў прымусе да аральнага сэксу ў 2013 і 2006 гадах.

Увосень 2017 году дзесяткі жанчын пачалі абвінавачваць Вайнштэйна ў сэксуальных дамаганьнях рознага кшталту. Сярод тых, хто заявіў пра дамаганьні Вайнштэйна, — кіназоркі Анджэліна Джалі, Сальма Гаек, Гвінэт Пэлтраў і Эшлі Джад.

Вайнштэйн здаўся паліцыі ў траўні 2018 году і быў вызвалены пад заклад.

Пасьля справы Вайнштэйна зьявілася шмат публічных абвінавачваньняў у адрас іншых вядомых мужчын, што прывяло да пачатку сусьветнай кампаніі супраць сэксуальных дамаганьняў пад хэштэгам #MeToo.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG