Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнт падчас стрэльбаў параніў салдата. Асудзілі афіцэра-выкладчыка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На Госкім палігоне (Горадзенская вобласьць) 30 ліпеня падчас вучэбных стрэльбаў студэнт адной з горадзенскіх ВНУ параніў салдата тэрміновай службы. Пачаць стральбу загадаў падпалкоўнік, выкладчык вайсковых дысцыплін, піша Tut.by.

Што адбылося?

Выкладчык аддаў студэнтам каманду «агонь», не ўлічыўшы што салдат тэрміновай службы перад гэтым адправіўся рамантаваць мэханізм падʼёмніка мішэні. Куля параніла салдата ў галаву і левае плячо.

Суд пакараў выкладчыка двума гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады. Калі ён за гэты час зноў не парушыць закон, то за краты ня пойдзе.

Да таго ж, асуджанаму на чатыры гары забаранілі выкладаць вайсковыя дысцыпліны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG