Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельніка пратэсту ў Расеі асудзілі на 2,5 гады зьняволеньня паводле паказаньняў нацгвардзейца


Сяргей Сураўцаў
Сяргей Сураўцаў

Цьвярскі раённы суд Масквы 24 сьнежня прысудзіў да двух з паловай гадоў калёніі 30-гадовага праграміста Сяргея Сураўцава, прызнаўшы яго вінаватым ва ўжываньні гвалту супраць нацгвардзейца Астраверхава. Сьледзтва лічыць, што падчас акцыі пратэсту ў Маскве 27 ліпеня Сураўцаў ударыў камандзіра аднаго з батальёнаў расейскай Нацгвардыі сэкцыяй мэталічнай агароджы.

У прысудзе гаворыцца, што ён вынесены «з мэтай аднаўленьня справядлівасьці». Сам Сураўцаў віны не прызнаў.

У дакумэнтах абвінавачваньня дзеяньні Сураўцава апісаныя так: «Ён схапіў мэталічны бар’ер і ўдарыў па пальцах абедзьвюх рук паліцыянта Астраверхава, пасьля чаго пачаў штурхаць, чым нанёс супрацоўніку фізычны боль і пазбавіў яго свабоды перамяшчэньня».

Адвакат Васілій Кушнір, выступаючы ў судзе, падкрэсьліў, што доказаў сьледзтва не дало: пра ўдар вядома толькі са слоў самога гвардзейца. «Я б хацеў, каб суд крытычна паставіўся да дадзеных камэнтароў: даецца ацэнка дзеяньням майго падабароннага, гаворыцца, што ён ударыў, хоць на відэа і на скрыншотах гэтага не відаць», — падкрэсьліў юрыст. Ён дадаў, што ніякай мэдычнай даведкі аб тым, што ўдар быў, росгвардеец не прадаставіў, ніякіх дакумэнтаў аб тым, што быў «які-небудзь сіняк» — таксама.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG