Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыне ў Расеі далі штраф 15 тысяч даляраў за камэнтар пра анархіста, які падарваў сябе ў ФСБ


Кацярына Муранава
Кацярына Муранава

Вайсковы суд у Расеі 25 сьнежня прызнаў Кацярыну Муранаву вінаватай у апраўданьні тэрарызму і прызначыў ёй 350 тысяч расейскіх рублёў штрафу (каля 15 тысяч даляраў).

Крымінальную справу супраць Муранавай пачалі ў сакавіку. Нагодай стаў камэнтар, які Муранава ўвосень 2018 году напісала ў сацыяльнай сетцы Вконтакте да допісу пра Міхаіла Жлабіцкага, 17-гадовага падлетка, які падарваў сябе ў прыёмнай архангельскага ўпраўленьня Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі.

Муранава — жыхарка маленькага мястэчка Мядзьвежагорск у Карэліі, яна ў адзіночку гадуе сына. Паводле вэрсіі абвінавачваньня, яна напісала камэнтар, «падзяляючы ідэалёгію анархізму, усьведамляючы супрацьпраўны характар і грамадзкую небясьпеку сваіх дзеяньняў, маючы злачынны намер апраўдаць тэрарызм перад неабмежавана шырокім колам асоб зь ліку карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт».

«Я ніколі не падтрымлівала тэрарызм, я заўсёды лічыла, што гэта злачынства супраць чалавецтва з самымі жорсткімі наступствамі. Я ніколі не распаўсюджвала ідэі нянавісьці і варожасьці», — казала Муранава на судзе. Сьведкамі абвінавачваньня супраць яе сталі студэнты-юрысты, якія далі ў судзе аднатыпныя паказаньні.

Паводле абвінавачаньняў у падтрымцы Жлабіцкага таксама завялі справы на шэраг іншых грамадзян Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG