Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус атрымаў у паліклініцы талёнчык на «плот крыві». Аказалася, гэткі пераклад не адзінкавы


Архіўнае фота ©Shutterstock
Архіўнае фота ©Shutterstock

Сацыяльныя сеткі сёньня пацяшаліся з талёнчыка, які апублікаваў у Threads карыстальнік ph.redzin, які прыйшоў у паліклініку здаць кроў на аналіз.

На талёнчыку замест «забор крыві» напісана «плот крыві». Гучыць бессэнсоўна, таму і забаўна для шматлікіх камэнтатараў гэтага казусу, выкліканага няўважлівасьцю ці няведаньнем беларускай мовы.

Прычым, гэткі пераклад — не адзінкавы.

Пра «плот крыві» піша НДІ гігіены , Менская гінэкалягічная бальніца, Вялікакрушынаўская школа і іншыя ўстановы.

Сёлета ў студзені гэткі ж пераклад у мэдустанове заўважыў аўтар Эўрарадыё.

Адзін з вынікаў пошуку на «плот крыві» вядзе на старонку, у адрасе якой пазначана «/be-зачынена/». І калі перайсьці на галоўную старонку, спасылкі на беларускую вэрсію больш сапраўды больш няма.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG