Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне асудзілі на 15 гадоў агента КДБ Беларусі


Сядзіба КДБ Беларусі ў Менску
Сядзіба КДБ Беларусі ў Менску

На ўкраінскай Валыні суд асудзіў агента беларускага КДБ, які займаўся шпіянажам супраць украінскіх памежнікаў, на 15 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Пра гэта піша выданьне «РБК-Украіна».

Як паведамляе пракуратура Валынскай вобласьці, 25‑гадовы мужчына ў 2024 годзе на заданьне беларускага КДБ фатаграфаваў і здымаў на відэа абарончую інфраструктуру побач зь дзяржаўнай мяжой Украіны. Атрыманую інфармацыю ён перадаваў сваім куратарам і атрымліваў за гэта грашовую ўзнагароду на банкаўскую карту.

Акрамя здымкаў аб’ектаў у памежнай зоне, ён выконваў і іншыя заданьні, дзейнічаючы схавана і канфідэнцыйна. Яго шпіёнская дзейнасьць працягвалася да траўня 2025 года.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у дзяржаўнай здрадзе ва ўмовах ваеннага становішча. Было даказана, што ягоныя дзеяньні стваралі пагрозу абароназдольнасьці Ўкраіны падчас поўнамаштабнай вайны.

Прысуд вынесены паводле ч. 2 арт. 111 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны і можа быць абскарджаны. Падчас сьледзтва абвінавачаны знаходзіўся пад вартай.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG