Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнта Пакістану асудзілі на сьмяротнае пакараньне


Былы прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф
Былы прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф

Суд Пакістану завочна асудзіў былога прэзыдэнта краіны Пэрвэза Мушарафа на сьмяротнае пакараньне па справе аб дзяржаўнай здрадзе. Справа знаходзілася на разглядзе з 2013 году.

Былога пакістанскага лідэра прызналі вінаватым ва ўвядзеньні ў краіне надзвычайнага становішча падчас беспарадкаў у 2007 годзе і прыпыненьні дзеяньня канстытуцыі. Сам палітык не прысутнічаў на абвяшчэньні прысуду. Ён мае права падаць апэляцыю.

Гэта першы ў гісторыі краіны выпадак, калі сьмяротны прысуд быў вынесены кіраўніку дзяржавы. Мушараф віны не прызнае і называе абвінавачаньні палітычна матываванымі.

Генэрал Пэрвэз Мушараф прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту ў 1999 годзе. У 2001 годзе ён стаў прэзыдэнтам Пакістану. У 2008 — сышоў у адстаўку і жыў у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і Вялікабрытаніі.

У пачатку 2013 году Мушараф вярнуўся ў Пакістан. Неўзабаве яго арыштавалі і абвінавацілі ў забойстве экс-прэм’ера Бэназір Бгута і дзяржаўнай здрадзе. У 2016 годзе яму дазволілі пакінуць краіну з увагі на стан здароўя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG