Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На дамоўленых матчах у Беларусі злавілі гульцоў шасьці футбольных клюбаў і аднаго валейбольнага


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне справы аб арганізацыі дамоўленых матчаў. У перадачы незаконных узнагароджаньняў абвінавацілі гульцоў шасьці футбольных клюбаў і аднаго валейбольнага.

Хто абвінавачаны, пра якія матчы і сумы ідзецца, не паведамляюць. Вядома толькі, што ўзнагароджаньні за дамоўленыя загадзя вынікі матчаў перадавалі гульцам футбольных клюбаў:

  • «Гомель» (у 2017–19 гадах быў у найвышэйшай лізе, вылецеў у першую);
  • «Нафтан» (доўгі час быў у найвышэйшай лізе, але ў 2017-м вылецеў у першую);
  • «Ворша» (ад 2014 году ў першай лізе);
  • «Ліда» (ад 2012 году ў першай лізе);
  • «Хімік» (ад 1998 году ў першай лізе);
  • «Нёман-Агра» (гуляе ў другой лізе, заняў у 2019 годзе апошняе месца);
  • а таксама валейбольнага клюбу «Камунальнік-Магілёў».

Пра выкрыцьцё дамоўленых матчаў МУС паведамляла ў студзені. «Міжнародную групу» затрымалі на месцы злачынства, трох чалавек зьмясьцілі пад варту. Паведамлялася пра атрыманьне даходаў ад букмэкерскіх кантораў з Заходняй Эўропы і Азіі. Тады «Прэсбол» са спасылкай на ўласныя зьвесткі пісаў, што ідзецца пра футбол і валейбол.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG