Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых горадзенскіх актывістаў аштрафавалі за акцыю супраць інтэграцыі з Расеяй 15 сьнежня і адпусьцілі


Вадзім Саранчукоў на акцыі ў Горадні супраць інтэграцыі з Расеяй, 15 сьнежня 2019 году
Вадзім Саранчукоў на акцыі ў Горадні супраць інтэграцыі з Расеяй, 15 сьнежня 2019 году

Чатыром горадзенскім актывістам, якіх затрымалі 20 сьнежня, далі штрафы і адпусьцілі.

Іх асудзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі за незалежнасьць Беларусі, якую ладзіл ў Горадні 15 сьнежня, паведаміў Свабодзе намесьнік старшыні партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.

У выніку судоў актывісты атрымалі наступныя штрафы:

  • Вадзім Саранчукоў, намесьнік старшыні партыі БНФ, экс-кандыдат у дэпутаты, — 765 рублёў;
  • Сяргей Верамеенка, сябра Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, — 637,5 рублёў;
  • Ежы Грыгенча, горадзенскі актывіст, — 255 рублёў;
  • Уладзімер Арцыман, экс-кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, — 255 рублёў.

Акцыя за незалежнасьць Беларусі прайшла ў Горадні 15 сьнежня. Падчас акцыі гарадзенцы ўзяліся за рукі, утварыўшы ланцуг уздоўж старога мосту церазь Нёман. У канцы не дазволенай уладамі акцыі яе ўдзельнікі пусьцілі на ваду «плыт у Пецярбург» з рэзалюцыяй супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі. У акцыі ўдзельнічалі каля ста чалавек.

Перад акцыяй апазыцыі за незалежнасьць Беларусі, заплянаванай на 20 сьнежня ў цэнтры Менску, міліцыя затрымала некалькі актывістаў, дзясяткі чалавек атрымалі папярэджаньні аб адказнасьці за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах.

20 сьнежня ў Санкт-Пецярбргу прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна аб паглыбленьні інтэграцыі паміж Беларусьсю і Расеяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG