Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніка БНФ на Горадзеншчыне затрымалі, аштрафавалі і адпусьцілі


Вадзім Саранчукоў падчас акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй 15 сьнежня ў Горадні

Старшыню горадзенскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова затрымалі раніцай 20 сьнежня.

Абноўлена 17:17: Саранчукова аштрафавалі на 637,5 рубля за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Як расказаў Свабодзе сябра БНФ Максім Губарэвіч, яму патэлефанавала жонка Саранчукова і паведаміла пра затрыманьне.

«Яна сказала, што Вадзім адводзіў дзяцей у дзіцячы садок. Яго каля садка затрымалі супрацоўнікі міліцыі. За што, на якой падставе, —інфармацыі няма», — расказаў Максім Губарэвіч.

Тэлефон Саранчукова недасяжны для выклікаў.

Перад акцыяй апазыцыі за незалежнасьць, заплянаванай на 20 сьнежня ў цэнтры Менску, міліцыя затрымала некалькі актывістаў, дзясяткі чалавек атрымалі папярэджаньні аб адказнасьці за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах.

Плыт з рэзалюцыяй для Лукашэнкі і Пуціна
Плыт з рэзалюцыяй для Лукашэнкі і Пуціна

Вадзім Саранчукоў быў адным з удзельнікаў ланцуга за незалежнасьць у Горадні, які ладзіўся 15 сьнежня. Гарадзенцы ўзяліся за рукі на старым мосьце цераз Нёман. У канцы не дазволенай уладамі акцыі яны адправілі плыт з рэзалюцыяй супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі ў Пецярбург, дзе 20 сьнежня працягнуцца перамовы ў гэтым пытаньні паміж кіраўнікамі згаданых краінаў.

Аб 11:10 за гэтую ж акцыю затрымалі актывіста Сяргея Верамеенку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG