Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я ня супраць „Жыве Беларусь!“», — міліцыянт у судзе над Ірынай Халіп


Ірына Халіп на Кастрычніцкай плошчы 15 сьнежня
Ірына Халіп на Кастрычніцкай плошчы 15 сьнежня

Партызанскі раённы суд аштрафаваў на 382,5 рубля за ўдзел у «Сходзе вольных людзей» уласную карэспандэнтку расейскай «Новой газеты» Ірыну Халіп.

Паводле пратаколу, яна брала ўдзел у несанкцыянаваным пікеце 15 лістапада. Акцыя праходзіла ў рамках перадвыбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў.

Амапавец Дзьмітры Дзянісаў, які сьведчыў супраць Ірыны Халіп, пацьвердзіў, што пікетоўцы выказваліся пра выбары. Пры гэтым міліцыянт лічыць, што на падобны пікет мусіла падавацца заяўка, а паводле ягоных зьвестак, дазволу гарадзкія ўлады не давалі.

«Там увогуле масавыя мерапрыемствы забароненыя», — сказаў сьведка.

Другі сьведка, амапавец Максім Конік, сказаў, што Ірына Халіп прамаўляла на пікеце, выкрыквала лёзунг «Жыве Беларусь!» і раздавала інтэрвію журналістам.

Ірына Халіп спыталася ў сьведкі, ці ён супраць, каб Беларусь жыла? Міліцыят сказаў, што ён ня супраць «Жыве Беларусь!», а толькі сьведчыць, што гэты лёзунг Ірына Халіп прамаўляла некалькі разоў.

«Сход вольных людзей» неўзабаве пасьля пачатку перамясьціўся на плошчу Свабоды. Акцыя доўжылася каля дзьвюх гадзінаў, на яе прыйшлі больш за 100 чалавек. Міліцыянты нікога не затрымлівалі.

Ірына Халіп сказала, што ня бачыць сэнсу абскарджваць пастанову.

«Цяпер, калі шчыра, я засяроджаная не на сваім штрафе, а на тым, што Яўген Афнагель і Макс Вінярскі сядзіць у ізалятары на Акрэсьціна, дзе мусяць сустрэць Новы год. Вось пра іх я думаю найперш», — патлумачыла Халіп.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG