Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі сустрэне Новы год за кратамі


Максім Вінярскі

Актывіста Максіма Вінярскага асудзілі на 15 сутак за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі, якія прайшлі 7 і 8 сьнежня ў Менску. У ізалятары на завулку Акрэсьціна ён прабудзе да 14:30 2 студзеня.

Паводле сустаршыні БХД Паўла Севярынца, на Акрэсьціна таксама знаходзяцца затрыманыя 18 сьнежня каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель і лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч.

«Хутчэй за ўсё, яны таксама атрымалі па 15 сутак, але ў ізалятары гэтага ня кажуць», — мяркуе Павал Севярынец.

18 сьнежня Севярынца самога затрымалі і асудзілі на 15 сутак. Але потым адпусьцілі без тлумачэньняў.

«Атрымліваецца, арганізатараў акцый пратэсту 7 і 8 сьнежня арыштавалі, толькі мяне пакінулі на волі. Але могуць забраць у любы момант — да акцыі 20 сьнежня ці пасьля. Паглядзім», — сказаў Павал Севярынец.

Атрымаць камэнтар Менскай гарадзкой міліцыі пакуль не ўдалося.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG