«Яна асоба вядомая, — заявіў сьведка-амапавец. — А апазыцыя ў нас маленькая. Серадзюк — дзяўчына прыгожая, я яе і запомніў».
Адміністратыўны працэс па справе 18-гадовага Ільлі Шаблінскага адбыўся ў судзе Лідзкага раёну 10 студзеня. Хлопцу вынесьлі папярэджаньне.
Сьмяротны вырак вынес Магілёўскі абласны суд двум жыхарам Чэрыкава, 21-гадоваму Ільлю і 19-гадоваму Станіславу Косьцевым, за жорсткае забойства мясцовай настаўніцы Натальлі Кастрыцы.
Уладзімера Арлова, аўтара эсэ 1990 году «Незалежнасьць — гэта...», судзілі ўпершыню ў жыцьці. За тое, што выйшаў на плошчу абараняць незалежнасьць Беларусі. Рашэньне суду — штраф 20 базавых (540 рублёў)
За дзень да меркаванага вызваленьня гомельскага Youtube-блогера Сяргея Ціханоўскага, якому прысудзілі 15 сутак арышту за ўдзел у мітынгу ў Менску, нечакана адбыўся новы суд.
Павал Севярынец пасьпеў трапіць дамоў пасьля арышту. На суд ён не пайшоў.
Спачатку яго мусілі судзіць у Менску, а знайшлі на «сутках» у Воршы. 9 студзеня ён мусіў выйсьці на волю, а знайшоўся зноў на «сутках».
Перагледзяць і дыфэрэнцыююць штрафы, іх выгляд і памер, у залежнасьці ад катэгорыі правапарушэньня і ўчыненай шкоды, «ступені грамадзкай небясьпекі» і цяжкасьці наступстваў.
У Менску 9 студзеня працягнуліся суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасьці Беларусі і супраць інтэграцыі з Расеяй, якія адбыліся 7, 8, 20 і 21 сьнежня 2019 году.
Ягоны арышт, такім чынам, скончыўся ў 6.45. У дзень вызваленьня яго чакае яшчэ адзін суд.
Першага амбасадара Беларусі ў Нямеччыне Пятра Садоўскага аштрафавалі на 30 базавых за ўдзел у мітынгу супраць інтэграцыі 7 сьнежня. Матэрыялы па другой адміністрацыйнай справе Садоўскага накіравалі «для ліквідацыі недахопаў» у Савецкі РУУС.
У судзе Ленінскага раёну Горадні 9 студзеня пачаўся суд над наркагандлярамі, якія ўвозілі ў Беларусь какаін, мак, насвай.
Падсудныя, якіх пракурор патрабуе пакараць расстрэлам, раскаяліся і папрасілі ў суду літасьці. Маці забітай ім адказала: «Хто мне верне дачку?»
Гомельскі абласны суд вынес рашэньне ў крымінальнай справе трох жыхароў вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёну.
Грамадзянская ініцыятыва «Справядлівы прысуд» зьвярнулася ў прэзыдэнцкую адміністрацыю з патрабаваньнямі адносна выракаў, якія яны лічаць несправядлівымі, расказвае Tut.by.
У пратаколе напісалі, што ў яго «сярэдняя адукацыя». Баршчэўскі ж кандыдат філялягічных навук, выкладчык і перакладчык дзясяткаў значных твораў на беларускую мову.
Суд Пружанскага раёну 8 студзеня пакараў 7 гадамі «хіміі» кіроўцу лесавоза, бярвеньнем зь якога летась у лютым забіла бабулю з унучкай у Ружанах.
У судзе гораду Жодзіна скончыўся працэс над былым участковым з Барысава Яўгенам Салошчанкам, якога летась звольнілі зь міліцыі за службовыя парушэньні. Cуд прызнаў былога лейтэнанта міліцыі вінаватым у злоўжываньні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.
8 студзеня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомля выступіў з апошнім словам былы генэральны дырэктар прадпрыемства «Мілкавіта» Сяргей Бабарыка. Яго судзяць за хабар у 7500 даляраў.
У Менску ўзнавіліся суды над удзельнікамі акцый за незалежнасьць Беларусі, якія адбыліся 7, 8, 20 і 21 сьнежня 2019 году.
Генэральная пракуратура Ўзбэкістану завяршыла расьсьледаваньне яшчэ адной крымінальнай справы аб вымагальніцтве і крадзяжы дзяржаўных сродкаў у дачыненьні да дачкі былога прэзыдэнта краіны Гюльнары Карымавай.
67-гадоваму галівудзкаму прадусару Гарві Вайнтштэйну пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.
Генэральная пракуратура вывучыла і накіравала ў Вярхоўны суд для вызначэньня падсуднасьці крымінальную справу ў адносінах васьмі службовых асобаў дзяржаўных органаў і банкаў і васьмі прадстаўнікоў камэрцыйных структураў за зьдзяйсьненьне злачынстваў супраць інтарэсаў службы.
Галоўнага фігуранта асудзілі на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, непаўналетні падсудны атрымаў 3,5 года выхаваўчай калёніі, саўдзельніца — 2,5 года калёніі агульнага рэжыму.
Агулам за пратэсты супраць інтэграцыі ў канцы мінулага году прынамсі 11 чалавек асудзілі на адміністрацыйны арышт.
Прынамсі 11 чалавек цяпер асуджаныя на адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгах.
Зьміцер Казлоў перастаў выходзіць на сувязь 26 сьнежня. Цяпер выявілася, што ў той дзень яго затрымалі за акцыі супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі. Вядома, што ён адбывае арышт у Воршы, але на які тэрмін яго асудзілі, невядома.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачалі разглядаць адміністрацыйныя справы супраць 80-гадовага Пётры Садоўскага за ўдзел у мітынгу супраць інтэграцыі 7 і 8 сьнежня.
І нават найслабейшага футбольнага клюбу другой лігі.
Усяго мела быць 13 судоў. Усіх падсудных вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбыліся 7 і 8 сьнежня.
Некаторыя сустрэнуць Новы год «на сутках».
На пытаньне апэратара «Куды вязуць блогера?» міліцыянт адказаў: «Я вам не абавязаны даваць справаздачу».
Менскі гарадзкі суд 27 сьнежня агучыў прысуд у гучнай справе. Працэс цягнуўся больш за 4 месяцы, у хабарніцтве абвінавачвалі 21 чалавека.
27 сьнежня маюць судзіць прынамсі 13 чалавек, усіх паводле 23.34 КаАП. Днём раней арыштавалі Севярынца і Талстую.
Адну актывістку, Алену Талстую, арыштавалі ў залі суду. Яна абвясьціла галадоўку.
У судзе Чыгуначнага раёну Віцебска асудзілі за махлярства 76-гадовую жанчыну, якая 20 гадоў атрымлівала дзьве пэнсіі, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду.
Ёсьць месяц, каб нешта прапанаваць. Свае ідэі можна пісаць нават праз «Аднаклясьнікі».
Вайсковы суд у Расеі 25 сьнежня прызнаў Кацярыну Муранаву вінаватай у апраўданьні тэрарызму і прызначыў ёй 350 тысяч расейскіх рублёў штрафу (каля 15 тысяч даляраў).
«Ён схапіў мэталічны бар’ер і ўдарыў па пальцах абедзьвюх рук паліцыянта Астраверхава, пасьля чаго пачаў штурхаць, чым нанёс супрацоўніку фізычны боль і пазбавіў яго свабоды перамяшчэньня».
У Ленінскім раённым судзе 24 сьнежня пачаўся працэс у справе аб зьбіцьці кампаніі геяў. Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 25 жніўня каля вуліцы Кастрычніцкай, дзе часта адпачываюць ЛГБТ-кампаніі.
Апазыцыянэр выказаў нэгатыўнае стаўленьне да нацысцкага рэжыму, паставіўшы пад допісам у «Одноклассниках» смайлік «сумую», а яго рэакцыю міліцыя расцаніла як распаўсюджваньне экстрэмісцкай інфармацыі.
Сябра Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалая Саляніка аштрафавалі на 1147,5 рубля за акцыю супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй.
«Абсурд! Гэтак хочуць паквітацца за барацьбу за незалежнасьць, да якой мы заклікаем уладу».
У Беларусі будзе створаны адзіны апэляцыйны эканамічны суд, які атрымае права разглядаць звароты па ўсіх эканамічных справах. Пра гэта па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі паведаміў старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала.
Беларусь — адзіная ў Эўропе дзяржава, дзе працягвае прымяняцца сьмяротнае пакараньне.
Чатыром горадзенскім актывістам, якіх затрымалі 20 сьнежня, далі штрафы і адпусьцілі.
Ранейшы прысуд пакінулі бязь зьменаў. Перагляду дамагліся бацькі абвінавачанага ў забойствах падлетка Вадзіма М.
Партызанскі раённы суд аштрафаваў на 382,5 рубля за ўдзел у «Сходзе вольных людзей» уласнага карэспандэнта расейскай «Новой газеты» Ірыну Халіп.
Траіх жыхароў Гомля асудзілі паводле «наркатычнага» артыкулу 328. Адзін зь іх — санітар хуткай дапамогі — пры затрыманьні міліцыяй праглынуў псыхатроп. Яму рабілі эндаскапію і дасталі са страўніка 0,4 грама альфа-PVP.
Загрузіць яшчэ