Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры дзясяткі судоў і 33 тысячы рублёў штрафаў за акцыі супраць інтэграцыі

абноўлена

Акцыя пратэсту 29 сьнежня ў Менску, ілюстрацыйнае фота
Акцыя пратэсту 29 сьнежня ў Менску, ілюстрацыйнае фота

У Менску 9 студзеня працягнуліся суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасьці Беларусі і супраць інтэграцыі з Расеяй, якія адбыліся 7, 8, 20 і 21 сьнежня 2019 году.

Паводле праваабаронцаў «Вясны», цягам 9 студзеня мусіць прайсьці ня менш за 28 працэсаў у Менску, а таксама два ў Пінску і адзін у Віцебску.

Усіх іх судзяць паводле адміністрацыйнага артыкулу аб «парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Частка 1 таго артыкулу прадугледжвае папярэджаньне, штраф да 30 базавых велічыняў (810 рублёў) або адміністрацыйны арышт да 15 сутак. Частка 3 («паўторна цягам году») — штраф ад 20 да 50 базавых (540–1350 рублёў).

Вядома пра наступныя прысуды:

Максім Урбановіч — 2700 рублёў (два прысуды па 1350 рублёў), ч. 3 арт. 23.34 КаАП, судзьдзі Валеры Есьман і Тацяна Акавітая. Сам Урбановіч цяпер адбывае арышт за акцыю 7 сьнежня, за кратамі да 11 студзеня, на суд яго не даставілі, бо ён нібыта не пісаў аб гэтым хадайніцтва.

Мікалай Казлоў — 2700 рублёў (два прысуды па 1350 рублёў), ч. 3 арт. 23.34 КаАП, судзьдзі Іван Касьцян і Алена Жывіца.

Андрэй Хранькоў — 2700 рублёў (два прысуды па 1350 рублёў), ч. 3 арт. 23.34 КаАП, судзьдзі Валеры Есьман і Тацяна Акавітая.

Віталь Трыгубаў — 2025 рублёў (два прысуды: 1350 рублёў і 675 рублёў), ч. 3 арт. 23.34 КаАП, судзьдзі Алена Жывіца і Няброская.

Алена Янушкоўская — 1620 рублёў (два прысуды па 810 рублёў), арт. 23.34 КаАП, судзьдзі Валеры Есьман і Юлія Густыр. Янушкоўская не прыйшла на паседжаньне.

Тацяна Севярынец — 1620 рублёў (два прысуды па 810 рублёў), арт. 23.34 КаАП, суды праходзілі ў Віцебску.

Павал Севярынец — 1350 рублёў, ч. 3 арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Іван Касьцян. Сам Севярынец цяпер адбывае арышт за акцыі 8 і 20 сьнежня, за кратамі да 11 студзеня, на суд яго не прывозілі.

Андрэй Шарэнда — 1350 рублёў, ч. 3 арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Юлія Густыр. Шарэнда не прыйшоў на паседжаньне.

Валер Бычкоўскі — 1350 рублёў, ч. 3 арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Вольга Лаўрыновіч.

Алена Талстая — 1350 рублёў, ч. 3 арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Іван Касьцян.

Сяргей Спарыш — 1350 рублёў, ч. 3 арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Аляксандар Рудэнка.

Яўген Батура — 1350 рублёў, ч. 3 арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Юлія Густыр.

Віктар Кавалькоў (айцец Вікенці) — 1350 рублёў, ч. 3 арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Аляксей Кісляк. Кавалькоў заяўляў адвод судзьдзю, заяву адхілілі.

Анатоль Лябедзька — 810 рублёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП.

Уладзімер Някляеў — 810 рублёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП, судзьдзя — Тацяна Шоцік.

Аляксей Сюдак — 810 рублёў, арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Юлія Густыр. Сюдак не прыйшоў на паседжаньне.

Юрый Татур — 810 рублёў, арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Юлія Густыр. Татур не прыйшоў на паседжаньне.

Алесь Марачкін — 810 рублёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Анатоль Барысёнак.

Ігар Краўчанка — 810 рублёў, арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Максім Палякоў.

Барыс Анікееў — 810 рублёў, арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Аляксей Кісьляк.

Пётра Садоўскі — 810 рублёў, арт. ч.1 23.34 КаАП, судзьдзя Іван Касьцян. Яшчэ адну справу паслалі на дапрацоўку.

Натальля Ладуцька — 675 рублёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Юлія Шут.

Ганна Шапуцька — 675 рублёў, арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Юлія Шут.

Барыс Дуброўскі — 540 рублёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Аляксей Кісьляк.

Галіна Жукоўская — 540 рублёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Аляксандар Рудэнка.

Салаўёў — 540 рублёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Няброская.

Ігар Барысаў — 405 рублёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Натальля Дзядкова.

Зьміцер Тарасюк — 270 рублёў, арт. 23.34 КаАП, суд праходзіў у Пінску.

Тацяна Кебікава — 135 рублёў, арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Аляксандар Пацко, суд праходзіў у Пінску.

Людміла Алёхіна — 108 рублёў, арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Аляксандр Пацко, суд праходзіў у Пінску.

Два працэсы адносна Яна Грыба паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП, а таксама працэс па тым жа артыкуле Мікалая Маслоўскага перанесеныя на 15 студзеня ў сувязі са станам здароўя падсуднага. Справы Андрэя Кудзіка і Лявона Баршчэўскага паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП вярнулі на дапрацоўку. Пётру Садоўскаму вынесьлі вырак толькі ў адной зь дзьвюх справаў (за акцыю 8 сьнежня), другую (за 7 сьнежня) накіравалі на дапрацоўку. Вынік працэсу над журналістам і актывістам Мікалаем Дзядком невядомы, сам ён на суд не хадзіў. У працэсе Вячаслава Сіўчыка быў абвешчаны перапынак, вынік невядомы.

Суды пачаліся яшчэ ў канцы 2019 году — штрафаў прысудзілі на ня менш як 16 тысяч рублёў, 11 актывістаў сустрэлі Новы год за кратамі. Працэсы аднавіліся 8 студзеня, за дзень прысудзілі штрафаў ня менш як на 6885 рублёў.

«Паглыбленьне інтэграцыі» Беларусі і Расеі. Што важна ведаць

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, ліпень 2019
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, ліпень 2019
  • Урады Беларусі і Расеі зьбіраліся ўзгадніць 31 стратэгічны плян інтэграцыі. Паволе расейскага прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьзведзева, няўзгодненым застаўся 1 плян — пра наднацыянальныя органы.
  • Што менавіта зьбіраюцца падпісаць Лукашэнка і Пуцін, а таксама на што пагадзіліся ўрады ў стратэгічных плянах, публічна не агучваецца.
  • Тэма «паглыбленьня інтэграцыі» пачалася зь перамоваў пра кампэнсацыю «падатковага манэўру». Але ў «праграме інтэграцыі» няма кампэнсацыі «падатковага манэўру», бюджэт разьлічылі безь яе.
  • У канцы 2018 году Мядзьведзеў заявіў, што Расея гатовая «праводзіць адзіную палітыку ў галіне падаткаў, цэна- і тарыфаўтварэньня» толькі тады, калі будуць выкананыя ўмовы пагадненьня аб «саюзнай дзяржаве» 1999 году — а гэта агульныя валюта, суд і мытня.
  • Гэтыя ўмовы празвалі «ўльтыматумам Мядзьведзева». Аляксандар Лукашэнка тады адказаў жорстка: маўляў, «шантажаваць марна. Разумею намёкі — уступайце ў склад Расеі. Гэтага ня будзе ніколі».
  • 19 сьнежня 2019 году Ўладзімір Пуцін заявіў, што зь Беларусьсю абмяркоўваюць стварэньне наднацыянальных органаў — кантрольнага і эмісійнага. 23 сьнежня Мядзьведзеў паўтарыў, што без наднацыянальных органаў ня будзе кампэнсацыі «падатковага манэўру» і іншай дапамогі Беларусі.
  • 17 лістапада Лукашэнка абурыўся тым, што расейцы «кожны раз падсоўваюць новыя ўмовы, у выніку мы ў эканоміцы нешта страчваем», і рытарычна спытаў: «На храна патрэбен такі саюз?».
  • Шэраг беларусаў лічаць, што «паглыбленьне інтэграцыі» ўсё ж можа прывесьці да страты незалежнасьці Беларусі. Палітыкі і культурныя дзеячы прынялі 1 сьнежня сумесную заяву «Аб пагрозе Незалежнасьці Беларусі», а 4 сьнежня супраць інтэграцыі выступілі беларускія Telegram-каналы і суполкі «Ўкантакце».
  • Акцыі супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі прайшлі ў Менску ​7, 8, 20 і 21 сьнежня. А таксама ў Горадні, Пінску, Лідзе. За мяжой — у Польшчы, Украіне, Літве, Чэхіі, Вугоршчыне, Бэльгіі, Ізраілі, ЗША, Канадзе.
  • Агульная сума штрафаў пратэстоўцам — каля 65 тысяч даляраў. Таксама ўдзельнікам акцый прысудзілі агулам 375 сутак арышту.

  • 24 сьнежня ў інтэрвію «Эхо Москвы» Лукашэнка заявіў, што акцыі супраць «паглыбленьня інтэграцыі» не былі масавымі («400 чалаек — гэта наша ядро апазыцыі»), і «нехта падказаў, аплаціў, фонды ім даюць прыстойныя грошы». Лукашэнка дадаў, што сам ня пойдзе на тое, «ад чаго яны спрабуюць усьцерагчы беларускі народ», і назваў сябе «галоўны абаронца сувэрэнітэту і незалежнасьці».

Спэцпрапект «Чаму Беларусь не Расея»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG