Адміністратары беларускіх суполак «УКантакце» падтрымалі заяву супраць інтэграцыі з Расеяй

Ілюстрацыйны каляж
Ілюстрацыйны каляж

Пад зваротам падпісаліся каля 30 суполак. Раней з такой заявай выступілі аўтары больш як 60 тэлеграм-каналаў. Іх агульная аўдыторыя складае каля мільёна чалавек.

Тэкст заявы зьявіўся ў суполцы «Независимость Беларуси» 4 сьнежня а 17:22. Рэпост запісу зьявіўся ў суполках, якія пад ёй падпісаліся.

Што ў заяве?

«Рэагуючы на чуткі „аб узмацненьні інтэграцыі“ і падпісаньні „дарожных мапаў“ з РФ, Telegram-супольнасьць Беларусі заяўляе:

  • Незалежнасьць Беларусі — не прадмет гандлю;
  • Падпісаньне любых дакумэнтаў, якія ідуць на шкоду сувэрэнітэту і незалежнасьці нашай краіны, — непрымальнае;
  • Паглыбленьне інтэграцыі з Расеяй шкодзіць нацыянальным інтарэсам нашай краіны».

Хто падпісаў зварот?

@of.belarusian @inter.minsk @chp_minska@majakrainabelarus @my_belarusian @s13ru @belarusfoot @inter.mogilev @thisminsk@haliavabelarus @blacklistminska @avtobaraxloby @stopluka @kalilaskabelarus@dvizh_bel @symbal_by @belarus.page @siadziba @belukr @shparkilos @l_l_loc@liapisy @tuneyadci_i_izhdevenci @belsasut @x1863 @spadczyna @public176339778@abjava @dzjakujzamovu

​
XS
SM
MD
LG