Пратэст супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі прайшоў у Пінску 20 сьнежня. 11 чалавек выйшлі да скульптуры «Паляшук» у гістарычным цэнтры.
«Адна справа прыйсьці ў сталіцы, дзе чакаецца натоўп. І доўгая справа трымцець, што можна будзеш адзін», — напісала ў сваім фэйсбуку ўдзельніца акцыі Тацяна Кебікава.
У Менску 20 сьнежня прайшла чарговая акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. Мітынгоўцы зьбіраліся на Кастрычніцкай плошчы. Далей шэсьце рушыла праспэктам Незалежнасьці ў бок аднайменнай плошчы, дзе адбыўся мітынг. У 19:17 назіральнікі з праваабарончага цэнтру «Вясна» налічылі каля 1600 чалавек.
Што адбывалася напярэдадні пратэсту:
- У сьнежні прайшлі тры несанкцыянаваныя акцыі супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй: дзьве ў Менску і адна ў Горадні.
- Ужо пасьля акцыяў затрымалі некалькіх арганізатараў папярэдніх пратэстаў у Менску і Горадні.
- Удзельнікам нядаўніх акцыяў тэлефануе міліцыя, некаторых запрашаюць на прафіляктычную размову.
- На дзяржаўных тэлеканалах пачалася кампанія дыскрэдытацыі пратэстаў.