Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўхваліў ідэю адзінага апэляцыйнага эканамічнага суду 


Старшыня Вярхоўнага суду Беларусі Валянцін Сукала
Старшыня Вярхоўнага суду Беларусі Валянцін Сукала

У Беларусі будзе створаны адзіны апэляцыйны эканамічны суд, які атрымае права разглядаць звароты па ўсіх эканамічных справах.

Пра гэта па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі паведаміў старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала.

Прыблізна 75% скаргаў разглядаюцца на рашэньні абласных і гарадзкіх судоў, а трэба, каб гэтым займаўся незалежны апэляцыйны гаспадарчы суд, цытуе БелТА кіраўніка Вярхоўнага суду. Штаб-кватэру новай структуры плянуюць разьмясьціць у сталіцы.

«Паколькі асноўныя эканамічныя спрэчкі адбываюцца ў Менску і Менскай вобласьці, праблемаў з забесьпячэньнем справядлівасьці ня будзе — усе звароты пачнуць разглядацца адзіным апэляцыйным гаспадарчым судом у сталіцы», — растлумачыў Валянцін Сукала.

Як удакладнілі ў прэзыдэнцкай прэсавай службе, гэта адно з ключавых рашэньняў па выніках размовы Аляксандра Лукашэнкі са старшынём Вярхоўнага суду. Бо цяпер апэляцыі ў эканамічных справах разглядае той жа самы суд, што вынес рашэньне, якое заяўнік абскарджвае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG