Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка адкрыў новы будынак Вярхоўнага суду. ФОТА інтэр’ераў з крышталём і пазалотай


Вярхоўны суд падчас будаўніцтва, 13 лістапада 2018 году

Новы будынак Вярхоўнага суду Беларусі ўрачыста адкрылі 5 красавіка ў Менску. Cтужку перарэзалі Аляксандар Лукашэнка, старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала і старшыня Менгарвыканкаму Анатоль Сівак.

Лукашэнку правялі экскурсію па новым будынку, цяпер праходзіць нарада па дзейнасьці судоў. Недзяржаўныя СМІ на цырымонію не пусьцілі.

Аляксандар Лукашэнка на цырымоніі адкрыцьця новага будынку Вярхоўнага суду
Аляксандар Лукашэнка на цырымоніі адкрыцьця новага будынку Вярхоўнага суду

Колькі каштаваў будынак беларускаму бюджэту, па-ранейшаму невядома. З тэндэраў, якія разьмешчаныя на сайце дзяржзакупак, відаць, што новы праект будуюць як за «бюджэтныя грошы» (з нацыянальнага і менскага бюджэтаў, а таксама з інвэстпраграмаў), так і за «ўласныя сродкі». Але адзін толькі дэкор усярэдзіне каштуе ня менш за 800 тысячаў даляраў, адзін фантан перад судом — амаль 300 тысячаў даляраў, брукаванка каля суду — 390 тысячаў.

«Людзі, якія прыйшлі ў суд, павінны верыць у яго здольнасьць усталяваць ісьціну, — казаў Лукашэнка на нарадзе ў новым будынку. — Тады ім не прыйдзецца ў пошуку праўды зьвяртацца да прэзыдэнта».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG