Паводле сьледзтва, кіраўніца дзіцячай установы ўцягнула ў злачынную схему пабораў 16 супрацоўніц. Іх прызналі пацярпелымі. Былая загадчыца віны не прызнала.
У сьнежні 2019-га і студзені 2020 году ў Беларусі прайшло больш за 170 судоў над актывістамі за ўдзел у акцыях супраць паглыбленьня інэграцыі з Расеяй. І суды працягваюцца.
Полацкі актывіст Алесь Круткін пакараны 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Суд над ім прайшоў у закрытым рэжыме, паведамляе грамадзянская кампанія «Эўрапейская Беларусь».
Падсудная мае падзяку за працу ад Аляксандра Лукашэнкі. Была на раённай дошцы гонару і старшынявала ў выбарчых камісіях. І, паводле сьледзтва, арганізавала схему пабораў — «даніну» ёй плацілі 16 падначаленых.
28 студзеня па ўсёй Беларусі працягваюцца суды за леташнія акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй.
За інфармацыю пра аўтамабіль Чыжа даюць 500 даляраў. Узнагароду абвясьціў былы топ-мэнэджар кампаніі «Трайпл» Мікалай Чукісаў.
Працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Родныя і адвакат абвінавачанага ўпэўненыя ў яго невінаватасьці.
У Берасьці 27 студзеня ў закрытым рэжыме пачаўся працэс у справе грамадзяніна Нарвэгіі Дага Вівэстада.
Беларуса Сьцяпана С., які ў 2017 годзе страляў у польскім горадзе Гдыня, асудзілі на год турмы з адтэрміноўкай на тры гады, паведамляюць польскія СМІ.
Летась у студзені ў Капыльскім і Слуцкім раёнах на пажарах знайшлі целы двух пэнсіянэраў — 79-гадовага Міхаіла Шугалея і 94-гадовага Ўладзімера Гаркавага. Сьледзтва кажа, што старых зьбілі, абрабавалі, падпалілі іхныя дамы, і яны пазадыхаліся.
Журналістка газэты «Новы час» Дзіяна Серадзюк пакараная штрафам у памеры 1350 рублёў за ўдзел у акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі».
27 студзеня ў судах Менску прайшлі суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасьці Беларусі, супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй.
У судах Партызанскага, Ленінскага і Цэнтральнага раёнаў Менску прызначаны працэсы супраць лідэра руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка, кіраўніка «Народнай грамады» Міколы Статкевіча і грамадзкага дзеяча Лявона Баршчэўскага.
Алену Янушкоўскую і Аляксандра Якушова судзілі паводле ч.1 арт 23.34 КаАП РБ — за «парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Абое не прыйшлі на суды.
Усе папярэднія суды над Казловым за сьнежаньскія акцыі сканчаліся аднолькава: 7 разоў па 15 сутак.
Суд Маскоўскага раёну Менску 23 студзеня аштрафаваў на 810 рублёў удзельніцу «Моладзевага блёку» Алану Гебрэмарыям за ўдзел 20 сьнежня ў акцыі за незалежнасьць.
23 студзеня ў Віцебску прайшлі тры суды над трыма віцебскімі актывісткамі за заклік да ўдзелу і за сам удзел у акцыях пратэсту супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі, паведамляе праваабарончы сайт «Віцебская вясна».
Суд Рэчыцкага раёну вынес рашэньне ў крымінальнай справе так званых «мінэраў». Абвінавачваюцца паводле наркатычнага артыкулу 328 пяцёра жыхароў Рэчыцы. На момант злачынства ім было 16-17 гадоў. Старэйшаму — 18.
Маладачанскі завод парашковай мэталюргіі і «Рэгіянальная газета» дасягнулі міравога пагадненьня падчас суду супраць выданьня. Завод-пазоўнік адмовіўся ад сваіх ранейшых патрабаваньняў — публічна выбачыцца і абвергнуць матэрыял.
Чалавека, які біў жонку, вызвалілі ад адказнасьці праз інваліднасьць. Іншага інваліда за грам марыхуаны і «спайсаў» асудзілі на 9 гадоў калёніі строгага рэжыму.
Вілейчука Андрэя Кудзіка 22 студзеня аштрафавалі на 810 рублёў за ўдзел 20 і 21 сьнежня ў пратэстах супраць інтэграцыі.
Партыя не заключала дамову на ахову, бо ня мела патрэбы ў ахове — сама забясьпечвала парадак на акцыі.
Спачатку аштрафавалі за пратэст супраць інтэграцыі, а цяпер нібыта «сядзіць за хуліганку».
На абскарджаньне прысуду Мікалай Салянік прыйшоў з паголенай «пад краты» галавой, накінуў на плечы бел-чырвона-белы сьцяг, на сьпіну наляпіў партрэт Лукашэнкі, прышчапіў сябе ланцугом да стойкі ў зале суду і абвясьціў галадоўку.
Працэс над гарадзенцам Вітальдам Якімчыкам прайшоў у судзе Ленінскага раёну Горадні 21 студзеня. Падсуднага вызвалілі ў залі суду. «Атрымліваецца, ён і далей можа рабіць тое самае і разумець, што яму нічога ня будзе за гэта», — пракамэнтавала рашэньне суду былая жонка.
Чатыры беларусы скардзяцца, што іх беспадстаўна трымалі пад вартай больш за 4 месяцы ў межах справы, якую пасьля спынілі з прычыны адсутнасьці складу злачынства.
Народны суд гораду Цяньцзіня на поўначы КНР 21 студзеня прысудзіў 13,5 года пазбаўленьня волі экс-кіраўніка Інтэрполу, былому намесьніку міністра грамадзкай бясьпекі Кітая Мэн Хунвэю.
Актывіст з Воршы Зьміцер Казлоў, вядомы як блогер Шэры Кот, нечакана выйшаў на волю і вядзе жывы рэпартаж. Ён кажа, што яму агулам далі 90 сутак арышту.
Актывіст з Воршы Зьміцер Казлоў, вядомы як блогер Шэры Кот, з 26 сьнежня адбывае адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгах супраць інтэграцыі з Расеяй. Агулам ён атрымаў 4 тэрміны па 15 сутак. Ці законна гэта?
У Лепелі 20 студзеня абвясьцілі прысуд 24-гадовай Алене Харлянок, якая задушыла свайго 2-гадовага сына. Прысудзілі 13 гадоў калёніі, піша Tut.by.
Больш за мільён даляраў, сьцьвярджаюць сьледчыя, ён прайграў у казіно.
І ня факт, што яны захочуць прыйсьці на наступнае паседжаньне.
Вядома пра яшчэ два адміністрацыйныя пратаколы супраць яго.
Выданьне мусіць апублікаваць абвяржэньне матэрыялу «Сакратар участковай камісіі зачынілася ад назіральнікаў са скрыняй для галасаваньня ў сваім кабінэце».
Агалошаны прысуд у справе аб крадзяжы закрытых зьвестак з кампутарнай базы дадзеных «Белмытсэрвісу» — дзяржаўнай арганізацыі, якая дапамагае ў мытным афармленьні грузаў.
Суды Віцебску і Мазыра 17 студзеня аштрафавалі ўдзельнікаў мясцовых акцый супраць інтэграцыі з Расеяй. Агульная сума штрафаў за аналягічныя пратэсты па ўсёй Беларусі наблізілася да 50 тысяч даляраў.
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 16 студзеня пакараў яшчэ двух удзельнікаў пікету супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй, які адбыўся ў Віцебску 29 сьнежня 2019 году, паведамляе «Віцебская Вясна».
Віцябляніна Алега Паўлава 15 студзеня аштрафавалі на 675 рублёў за ўдзел 29 сьнежня ў пратэсьце супраць інтэграцыі з Расеяй, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Кастрычніцкі суд Менску 15 студзеня аштрафаваў на 810 рублёў 83-гадовага Яна Грыба за ўдзел у пратэстах супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй.
Аргкамітэт Усебеларускага кангрэса за незалежнасьць заклікаў Эўропу ўвесьці санкцыі супраць чыноўнікаў і судзьдзяў, якія перасьледуюць удзельнікаў акцый супраць інтэграцыі з Расеяй.
«Сам ён сказаў: „Чакайце на майскія“. Абскарджваць нічога ня будзе: прызнае і ўдзел у акцыях, і распаўсюд інфармацыі ў сацыяльных сетках».
Аўтамабіль, у багажніку якога ён вывез дзяўчыну за горад, канфіскавалі. Сам хлопец асуджаны на 11 гадоў калёніі.
Па вэрсіі ўладаў, кампанія Ўладзімера Лемяшэўскага атрымала зь дзяржаўнага бюджэту сродкі на будаўніцтва акумулятарнага заводу, аднак не запусьціла аб’ект.
«На думку кіраўніцтва прадпрыемства зьвесткі, якія былі апублікаваныя, не адпавядаюць рэчаіснасьці і могуць адмоўна адбіцца на фінансавых выніках прадпрыемства».
Суд у Пакістане 13 студзеня скасаваў сьмяротны прысуд, вынесены ў сьнежні 2019 году былому прэзідэнта краіны Пэрвэзу Мушарафу.
13 студзеня суд Чыгуначнага раёну Гомля вынес рашэньне ў крымінальнай справе былога генэральнага дырэктара ААТ «Мілкавіта». За хабар у 7500 даляраў Сяргея Бабарыку пакаралі пазбаўленьнем волі на 5 гадоў калёіі ўзмоцненага рэжыму.
Менскі гарадзкі суд 13 студзеня асудзіў на 23 гады зьняволеньня 45-гадовага Сяргея Дзёўкша, прызнаўшы яго вінаватым у замаху на забойства міліцыянта Ўладзімера Баслыка ў 2001 годзе.
Суд Магілёва не знайшоў падставаў для крымінальнага перасьледу чыноўніка і міліцыянта за перашкоду прафэсійнай дзейнасьці журналіста Ўладзімера Лапцэвіча.
«Яна асоба вядомая, — заявіў сьведка-амапавец. — А апазыцыя ў нас маленькая. Серадзюк — дзяўчына прыгожая, я яе і запомніў».
Адміністратыўны працэс па справе 18-гадовага Ільлі Шаблінскага адбыўся ў судзе Лідзкага раёну 10 студзеня. Хлопцу вынесьлі папярэджаньне.
Загрузіць яшчэ